Аляксандр Міхайлавіч Фінскі (, пас. Вясёлы Гай, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць, БССР) — беларускі скульптар, аўтар твораў у манументальнай і станковай скульптуры, пластыцы малых форм, медальерным мастацтве. Прафесар кафедры скульптуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (2021)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 кастрычніка 2021 г. № 417 «Аб узнагароджанні».
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2010). З’яўляецца аўтарам прэміі «Залатая Ліцера».
Біяграфія Скончыў у 1971 годзе Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве, у 1979 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Удзельнік мастацкіх выставак з 1978 года. Працуе ў манументальнай і станковай скульптуры. З 1984 года — член Беларускага саюза мастакоў. Выкладчык Рэспубліканскай школы-інтэрната па музыцы і выяўленчаму мастацтву імя І. Ахрэмчыка (1977—1991), Беларускай акадэміі мастацтваў з 1991 года. Жыве і працуе ў МінскуФІНСКІ Аляксандр.
Творчасць Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава, Траццякоўскай галерэі ў Маскве, Полацкім гісторыка-культурным запаведніку, мастацкай галерэі Пухавіцкага краязнаўчага музея.
Асноўныя творы: рэльеф «Максім Багдановіч» для бібліятэкі імя М. Багдановіча; кампазіцыя «Калыска» ў парку імя Я. Купалы; надмагільны помнік А. Анікейчыку, абёмнапрасторавая кампазіцыя са святлом «Багі Алімпа» для банка «Алімп», мемарыяльная дошка кампазітару У. Алоўнікаву (усе ў Мінску); кампазіцыі «Беларускія святы» для Беларускага культурнага цэнтра ў г. Дортмунд (Германія) і «Анёлахоўнік» у парку Нясвіжа, а таксама кампазіцыі «Мары», «Раніца», «Жаночы партрэт», «Балада аб міры», «Развітанне», «Чаканне», «Востраў смутку». Акрамя таго:
Мемарыяльны комплекс «Красны Бераг», пасёлак Красны Бераг (архітэктар, і кіраўнік праекта Леанід Левін, скульптар Аляксандр Фінскі, мастак Святлана Каткова)В скульптуре обязательно должен быть нерв. Советская Белоруссия 02.11.2011.Мемарыяльны комплексу дзецям — ахвярам вайны і чарнобыльскай катастрофы. Жлобінскі раён | Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Помнік Сімяону. Полацкаму ў Полацку (скульптар А. Фінскі, архітэктары Георгій Фёдараў і Наталля Цавік)Полацк атрымае, нарэшце, помнік Сімеону Полацкаму. Белы. Дзелавая Газета. 26 мая 2003 http://bdg.by/news/news.htm?45080,5 Полацк Помнік А. Міцкевічу ў Мінску (у суаўтарстве з А. Заспіцкім, архітэктар Георгій Фёдараў)Финский Александр Михайлович скульптурныя кампазіцыі для Нацыянальнага тэатра оперы і балета ў Мінску (у суаўтарстве са скульптарамі М. Шкробатам, Г. Буралкіным)С них лепили статуи для Большого. РЭСПУБЛІКА. № 92 (4758) Суббота, 23 мая 2009 г. Знак «Нулявы кіламетр» на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску (скульптар А. Фінскі, архітэктар А. Сардараў)Нулявы кіламетр Беларусі Мемарыял «Яма. Мінскае гета» ў Мінску (архітэктар і кіраўнік праекта Л. Левін, скульптары А. Фінскі, Э. Полак, архітэктары Я. Дзятлаў, А. Капалаў)Мост из прошлого в будущее. Вечерний Минск. 08 Декабрь 1999 помнік Максіму Танку ў Мядзеле (скульптары А. Фінскі, І. Міско, архітэктар А. Сардараў)
Навуковыя працы Фінскі А. На ўсе вякі. Мастацтва, № 2, 2006. Фінскі А. Час вызначае прыарытэты. Мастацтва, № 11, 2004. Фінскі А. Дэмаграфія творчасці — 2. Мастацтва, № 5, 2008.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Скульптары Беларусі Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь