Мікалай Іванавіч Гапяёнак (нар. , в. Глінішча Гарадоцкага павета Віцебскай губерні (цяпер ў складзе в. Бярозна, Стадолішчанскі сельсавет, , Віцебская вобласць) — , п. Моніна, , ) — ваенны лётчык, Герой Савецкага Саюза, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, палкоўнік. Кандыдат ваенных навук (1959)Командный факультет. Военно-Воздушная академия имени Ю. А. Гагарина. Москва. 2007 год. ЗАО СП «Контакт РЛ». −367с. / стр. 356. Удзельнік Параду Перамогі 24 чэрвеня 1945 года на Чырвонай плошчы ў Маскве.

Біяграфія

Даваенны час Беларус. Скончыў 9 класаў, потым аэраклуб у 1938 годзе. У 1939 г. пасля заканчэння авіяшколы грамадзянскага паветранага флоту ў горадзе Балашове. 15 кастрычніка 1939 года прызваны ў Чырвоную АрміюЦэнтральны архіў Мінабароны. У 1940 г. скончыў Балашоўскую ваенную авіяцыйную школу.

Вялікая Айчынная вайна

У дзеючай арміі з 22 чэрвеня 1941 года. Ваяваў на Ленінградскім, Калінінскім, Паўночна-Заходнім, Волхаўскім, Варонежскім, Сцяпным, 1-ым, 2-ім Украінскіх франтах.

Вайну пачаў на самалётах ў . З прычыны вялікіх страт у пачатку вайны, асабліва ў тэхніцы, у жніўні 1941 году разам з палком перавучыўся на новы самалёт , на якім прайшоў усю вайну.

Першую ўзнагароду — ордэн Чырвонай Зоркі, пілот 1-й АЭ 263-й бамбавальнай авіяцыйнай дывізіі малодшы лейтэнант М. І. Гапяёнак атрымаў 16 студзеня 1943 года за 8 паспяховых баявых вылетаў на самалёце Пе-2 на Калінінскім фронце.

Да жніўня 1943 камандзір звяна 1-й АЭ 81-га гвардзейскага бамбавальнага авіяцыйнага палка 1-й гвардзейскай бамбардзіровачнай авіяцыйнай дывізіі 1-га бамбавальнага авіяцыйнага корпуса гвардыі капітан М. І. Гапяёнак, дзейнічаючы звяном на Белгародскім і Харкаўскім напрамках знішчыў і пашкодзіў да 250 аўтамашын з войскамі і грузамі, да 20 чыгуначных вагонаў, да 5 паравозаў, да 7 платформаў з арудзіямі, да 40 танкаў, да 5 артылерыйскіх батарэйЦАМА.

1 красавіка 1945 года намеснік камандзіра эскадрыллі 81-га гвардзейскага бамбавальнага авіяцыйнага палка 1-й гвардзейскай бамбардзіровачнай авіяцыйнай дывізіі 1-га бамбавальнага авіяцыйнага корпуса за нанесеную суперніку шкоду ў жывой сіле і тэхніцы узнагароджаны другім ордэнам Чырвонага СцягаЦАМА.

Капітан Гапяёнак да сакавіка 1945 здзейсніў 165 баявых вылетаў (з іх 93 з пікіравання) на бамбаванне чыгуначных эшалонаў, аэрадромаў, навал жывой сілы і тэхнікі праціўніка.

Быў камандзірам звяна, намеснікам камандзіра эскадрыллі, затым камандзірам эскадрыллі 81-га гвардзейскага Кракаўскага ордэна Суворава і Багдана Хмяльніцкага бамбардзіровачнага авіяпалка.

Прымаў удзел у нанясенні бомбавых удараў пры абароне і прарыве блакады Ленінграда, у бітве пад Курскам, у Белгарадска-Харкаўскай, Корсунь-Шаўчэнкаўскай, Яска-Кішынёўскай, Львоўска-Сандамірскай, Вісла-Одэрскай, Берлінскай і Пражскай аперацыях. За час Вялікай Айчыннай вайны М. І. Гапяёнак зрабіў 198 баявых вылетаў на бамбардзіроўку войск, баявой тэхнікі, апорных пунктаў, аэрадромаў, мастоў, чыгуначных і іншых аб’ектаў праціўніка.

За ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання і праяўлены пры гэтым гераізм і адвагу М. І. Гапяёнку было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза 27.06.1945 г. Удзельнік Парада Перамогі ў Маскве 24 чэрвеня 1945 г.

Пасля вайны

Пасля вайны М. І. Гапяёнак працягнуў ваенную службу на камандных пасадах і выкладчыцкай працы. У 1951 годзе скончыў Ваенна-паветраную акадэмію і ў 1952—1976 гг. на выкладчыцкай працы ў ёй — дацэнт кафедры знішчальна-бамбавальнай і бамбавальнай авіяцыіКомандный факультет. Военно-Воздушная академия имени Ю. А. Гагарина. Москва. 2007 год. ЗАО СП «Контакт РЛ». −367с. / стр. 123.

У 1959 годзе Командный факультет. Военно-Воздушная академия имени Ю. А. Гагарина. Москва. 2007 год. ЗАО СП «Контакт РЛ». −367с. / стр. 123 абараніў дысертацыю на суісканне звання Кандыдат ваенных навук. З 1979 палкоўнік М. І. Гапяёнак — у запасе.

Жыў у Моніна Шчолкаўскага раёна Маскоўскай вобласці. Памёр 21 кастрычніка 2008 года. Пахаваны на Монінскіх мемарыяльных могілках.

Узнагароды і памяць

Узнагароджаны ордэнам Леніна, 2 ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны I ступені, 2 ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі, ордэнам «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» I ступені.

На доме, дзе жыў Герой, у пасёлку п. Моніна па вуліцы Маслава, дом 5, устаноўлена мемарыяльная дошка

Літаратура Гапяёнак Мікалай Іванавіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя : у 12 т. / рэдкал. П. У. Броўка [і інш.]. — Мн., 1969. — Т. 3. — С. 344.

Командный факультет. Военно-Воздушная академия имени Ю. А. Гагарина. Москва. 2007 год. ЗАО СП «Контакт РЛ». −367с. / стр. 123, 356

Спасылкі

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Гарадоцкім раёне Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Ваенныя лётчыкі СССР Катэгорыя:Кандыдаты ваенных навук Катэгорыя:Выпускнікі Ваенна-паветранай акадэміі імя Ю. А. Гагарына Катэгорыя:Пахаваныя ў Маскоўскай вобласці Катэгорыя:Пахаваныя на Монінскіх мемарыяльных могілках Катэгорыя:Удзельнікі Парада Перамогі