Пётр Мацвеевіч Саву́цін (, в. Вялікае Сяло, Лёзненскі раён, Віцебская вобласць — ) — разведчык узвода пешай разведкі; камандзір аддзялення стралковай роты; памочнік камандзіра стралковага ўзвода стралковай роты 738-га стралковага палка 134-й стралковай дывізіі 69-й арміі 1-га Беларускага фронту, старшы сяржант. Поўны кавалер ордэна Славы.

Біяграфія Нарадзіўся 25 красавіка 1925 года ў вёсцы Вялікае Сяло Лёзненскага раёна, Віцебскай вобласці. Скончыў 7 класаў.

У Чырвонай Арміі і на фронце ў Вялікую Айчынную вайну з 10 студзеня 1943 года. Ваяваў з варожымі захопнікамі на Цэнтральным, Беларускім, 1-м Беларускім франтах. Прымаў удзел у вызваленні роднай Беларусі, Польшчы, баях на тэрыторыі Германіі. За гады вайны быў пяць разоў паранены.

Разведчык узвода пешай разведкі 738-га стралковага палка чырвонаармеец Пётр Савуцін у ноч на 29 ліпеня 1944 года ў складзе ўзвода пераадолеў раку Віслу ў раёне населенага пункта Бжэсце, размешчанага на паўднёвым усходзе ад польскага горада Пулавы.

Захапіўшы населены пункт Бжэсце, узвод разведчыкаў утрымліваў яго да падыходу стралковага батальёна. У гэтым баі чырвонаармеец Пётр Савуцін знішчыў пяць варожых пехацінцаў, удзельнічаў у паланенні некалькіх салдат ворага.

Загадам па 134-й стралковай дывізіі ад 24 жніўня 1944 года за мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баях, чырвонаармеец Савуцін Пётр Мацвеевіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені.

Камандзір аддзялення стралковай роты 738-га стралковага палка старшы сяржант Пётр Савуцін пры прарыве абароны праціўніка з пулаўскага плацдарма 14 студзеня 1945 г. каля населенага пункта Кахануў, размешчанага ў сямі кіламетрах на паўднёвы захад ад польскага горада Пулавы, высунуўся з даручаным яму падраздзяленнем наперад; сігналам ракеты абазначыў агнявыя кропкі праціўніка, якія затым былі падаўлены савецкай артылерыяй.

Старшы сяржант Савуцін П. М. адным з першых падняўся ў атаку і, уварваўшыся з байцамі ў размяшчэнне ворага, у ходзе бязлітаснага бою знішчыў звыш дзесяці ворагаў, захапіў ротны мінамёт і паланіў афіцэра.

Загадам па 69-й арміі ад 21 лютага 1945 года за мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баях, старшы сяржант Савуцін Пётр Мацвеевіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені.

Памочнік камандзіра стралковага ўзвода стралковай роты старшы сяржант Пётр Савуцін разам з байцамі падчас прарыву абароны ворага ў раёне горада Лебус 18 красавіка 1945 года, уварваўшыся ў траншэі праціўніка, гранатамі і агнём з аўтамата знішчыў звыш дзесяці праціўнікаў, а салдаты ўзвода падавілі ў гэтым баі пяць варожых кулямётаў.

22 красавіка 1945 года ў раёне населенага пункта Фалькенхаген, размешчанага на захадзе ад горада Лебус, байцы пад камандаваннем старшага сяржанта Пятра Савуціна, адбіваючы контратаку ворага, знішчылі да ўзвода праціўнікаў і, перайшоўшы ў атаку, звярнулі салдат ворага ў бегства і захапілі пануючую вышыню.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-варожымі захопнікамі старшы сяржант Савуцін Пётр Мацвеевіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені.

У 1945 годзе старшыня Савуцін П. М. дэмабілізаваны. Жыў у горадзе Усць-Куце Іркуцкай вобласці, працаваў шкіперам-матарыстам. Памер 24 ліпеня 1995 года.

Узнагароды Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені; Ордэн Чырвонай Зоркі; Ордэн Славы 1-й, 2-й і 3-й ступеняў; медалямі, у тым ліку медалём «За адвагу».

Памяць У горадзе Лёзна на алеі Славы ўсталявана стэла ў гонар П. М. Савуціна.

Літаратура

Кавалеры ордена Славы трёх степеней. Биограф. словарь. — М.: Воениздат, 2000. Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984. Савуцін Пётр Мацвеевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 1993. — Т. 6. Кн. 1. — С. 201—202. Савутин Пётр Матвеевич // Долготович, Б. Кавалеры ордена Славы : биографический справочник / Б. Долготович. — Мн., 2006. — С. 42.

Спасылкі

Беларусь у асобах і падзеях: Савуцін Пётр Мацвеевіч // Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Катэгорыя:Поўныя кавалеры ордэна Славы Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Разведчыкі Вялікай Айчыннай вайны