Яўген Рыгоравіч Радке́віч (, г. , Віцебская вобласць — ) — беларускі пісьменнік. Доктар філалагічных навук (1988). Кандыдат гістарычных навук (1974). Прафесар (1989).
Біяграфія Нарадзіўся ў сям'і настаўнікаў. У 1955 г. паехаў у Казахстан. Скончыў Усць-Каменагорскае вучылішча сельскай гаспадаркі (1956). Працаваў трактарыстам, камбайнёрам у саўгасах імя Жданава і «Пагранічнік» Паўладарскай вобласці. У 1958 г. — піянерважаты дзіцячага дома № 2 у п. Парэчча Гродзенскай вобласці. У 1963 г. скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. 3 1960 г. адначасова працаваў рэдактарам, загадчыкам маладзёжнай рэдакцыі Беларускага радыё. У 1970—1971 гг. загадчык рэдакцыі газеты «Мінская праўда». 3 1974 г. — выкладчык, загадчык кафедры тэлебачання і радыёвяшчання БДУ.
Творчая і навуковая дзейнасць Друкуецца з 1966 (1958) г. Аўтар кніг апавяданняў і аповесцей «Плытагоны» (1972), «Месяц Межань. Зіма на выратавальнай» (1976), «Горны мёд» (1982), аповесцей «Антаніна» (1979), «Пешшу праз Галактыку» (1984), раманаў «Сутокі дзён» (1984), «Закон прыцягнення» (1990). Напісаў кнігу публіцыстыкі «Камсамольская дынастыя» (1968), даследаванне «Маладзёжная радыёпраграма: станаўленне, функцыі, форма» (1979), манаграфію «Беларускае радыё: гісторыя, перспектывы развіцця» (1983).
Літаратура Радкевіч Яўген // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал. І. Э. Багдановіч [і інш.]. — Мн., 1995. — Т. 5. — С. 124—125.
Катэгорыя:Кандыдаты гістарычных навук Катэгорыя:Дактары філалагічных навук Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі