Пётр Васільевіч Кандрацьеў (, — ) — ваенны лётчык, Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія Скончыў Ленінградскую ваенна-тэарэтычную школу лётчыкаў (1933), Ейскую ваенна-марскую школу лётчыкаў.
Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гг., у час якой памочнік камандзіра авіяпалка капітан П. В. Кандрацьеў зрабіў 66 баявых вылетаў, патапіў варожае судна з боепрыпасамі, спаліў на аэрадроме 7 самалётаў, знішчыў 2 паравозы, 7 аўтамашын. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 21.04.1940 г.
У Вялікую Айчынную вайну ўдзельнічаў у абароне Ленінграда, знішчальны авіяполк пад яго камандаваннем за 5 месяцаў правёў 389 паветраных баёў, знішчыў 105 варожых самалётаў, 55 танкаў. Палкоўнік Кандрацьеў загінуў 01.06.1943 г. у баі над Фінскім залівам. Пахаваны ў горадзе Кранштат.
Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Ордэн Леніна 2 ордэны Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонай Зоркі
Памяць Імем П. В. Кандрацьева названа вуліца ў Віцебску, пасёлак у Выбаргскім раёне Ленінградскай вобласці. Імя Героя ўвекавечана на на мемарыяльнай дошцы з імёнамі Герояў савецкага Саюза марскіх авіяцыйных палкоў Балтыйскага флоту ў горадзе Кранштат.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Ваенныя лётчыкі СССР Катэгорыя:Палкоўнікі СССР Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны