Фёдар Кузьміч Каўроў (1912, вёска Пасуддзева, Горацкі павет, цяпер , Віцебская вобласць — ) — Герой Савецкага Саюза (1937).
Біяграфія Беларус. З 1931 года ў Данбасе. У Чырвонай Арміі з 1934 г. Удзельнік вайны ў Іспаніі 1936—1939 гг. на баку рэспубліканцаў, камандзір танка. Вызначыўся пры баях каля Гвадалахары і Тэруэля. Загінуў у баі 09.07.1937 г. За мужнасць і гераізм, праяўленыя пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку, малодшаму камандзіру Каўрову Фёдару Кузьмічу 28 кастрычніка 1937 пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнамі Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі.
Памяць Імем Фёдара Кузьміча Каўрова названа Сватошыцкая 8-гадовая школа Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі.
Літаратура Каўроў Фёдар Кузьміч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 1997. — Т. 4. — С. 151. Каўроў Фёдар Кузьміч // Памяць: Дубровенскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: А. Я. Гаўруцікаў [і інш.]; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мн., 1997. — Кн. 1. — С. 255—256.
Спасылкі Каўроў Фёдар Кузьміч на сайце Героі краіны
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Дубровенскім раёне