Канстанцін Мікалаевіч По́лазаў (,  — ) — удзельнік Вялікай Айчыннай Вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія К. М. Полазаў нарадзіўся ў віцебску. атрымаў пачатковую адукацыю, працаваў слесарам. У Чырвонай Арміі з 1936 г. Скончыў курсы малодшых лейтэнантаў (1939).

У Вялікую Айчынную вайну з 1941 г. на Цэнтральным, Сцяпным і 1-м Украінскім франтах. Удзельнік Львоўска-Сандамірскай, Пражскай і Берлінскай аперацый. Камандзір роты аўтаматчыкаў старшы лейтэнант К. М. Полазаў вызначыўся ў жніўні 1944 г. у баях за горад Самбар (Украіна), дзе рота на чале з ім уварвалася ў горад і вяла бой з ворагам да падыходу асноўных сіл брыгады. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 10.04.1945 г.

Пасля вайны жыў у вёсцы Буявіна Калінінскага раёна Калінінскай (цяпер Цвярской) вобласці, да 1969 г. працаваў у калгасе.

Літаратура Полазаў Канстанцін Мікалаевіч //  — С. 450.

Спасылкі

Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Старшыя лейтэнанты СССР