Алякса́ндр Мікала́евіч Арло́ў (, — 1942, нацысцкі канцлагер) — беларускі скульптар.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1908 годзе ў Віцебску. Скончыў у 1929 годзе Віцебскі мастацкі тэхнікум. Вучыўся ў М. Керзіна. Дыпломная праца — «Качагар». Удзельнік мастацкіх выставак з 1928 года.
Член Віцебскага філіяла аб’яднання моладзі Асацыяцыі мастакоў рэвалюцыі ў 1928—1930 гадах. Член Беларускага саюза мастакоў з 1940 года.
З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны Арлоў знаходзіўся на фронце. Загінуў у 1942 годзе ў фашысцкім канцлагеры.
Творчасць Арлоў сфарміраваўся як спелы скульптар-прафесіянал у 1930-х гадах. Працы мастака прыцягвалі ўвагу актуальнай тэматыкай і высокім мастацкім узроўнем выканання.
Працаваў у станковай і манументальна-дэкаратыўнай скульптуры. Асноўныя творы: бюст М. Чарнышэўскага для інтэр’ера Дома ўрада, бюст М. Фрунзэ і рэльефы розных відаў зброі для Акруговага Дома афіцэраў, гарэльеф «Жыццё піянераў» для Палаца піянераў (усе ў Мінску), скульптурная трупа «Пагранічнік і калгасніца» для беларускага павільёна Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўкі ў Маскве. Стварыў скульптурную кампазіцыю «І. В. Сталін і Р. К. Арджанікідзе на Заходнім фронце». Большасці творчых работ Арлова ўласцівыя манументальнасць і рамантычнае ўзвышша.
«Пагранічнік і калгасніца» (не збераглася) — найбольш вядомая скульптура, якая адлюстроўвала трывожны момант на граніцы. Пагранічнік і калгасніца ў адзіным парыве пераследваюць парушальніка. Арлову ўдалося вырашыць складаную кампазіцыйную задачу, удала перададзена імклівы рух. Праца выглядала суцэльна, добра ўспрымалася з розных пунктаў позірку. Ідэя гэтага дынамічнага манументальнага твора — цесная сувязь арміі і народа ў справе абароны Радзімы.
Скульптуры Арлова экспанаваліся на выстаўках: «Юбілейнай мастацтва народаў БССР» (Масква, 1927), «Твораў маладых мастакоў Беларусі», прысвечанай ХХ-годдзю УЛКСМ і XXI гадавіне Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі" (Мінск. 1938 г.), «Выяўленчага мастацтва Беларускай ССР» (Масква, 1940). "Конкурсных праектаў помніка «Вызваленне Заходняй Беларусі Чырвонай арміяй» (Мінск, 1940) і інш.
Узнагароды Быў узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.
Літаратура Арлоў Аляксандр Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 1996. — Т. 1. — С. 483. Арлоў Аляксандр Мікалаевіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад. А. І. Мацяюн; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — Кн. 2. — С. 523.
Катэгорыя:Скульптары Беларусі Катэгорыя:Вязні канцлагераў Трэцяга рэйха Катэгорыя:Памерлі ў канцэнтрацыйных лагерах Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны