Ігар Іванавіч Бышнёў (нар. , в. Халамер’е, Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі вучоны-арнітолаг, эколаг, рэжысёр дакументальнага кіно. Кандыдат біялагічных навук (1999).
Біяграфія Скончыў БДУ (1985). 3 1985 г. працаваў у Бярэзінскім біясферным запаведніку, з 1999 г. дырэктар па развіцці рэспубліканскага таварыства «Ахова птушак Беларусі».
Даследуе згуртаванні птушак прыродных экасістэм Беларусі.
Аўтар манаграфіі «Атлас наземных пазваночных: Бярэзінскі біясферны запаведнік» (1997), навукова-папулярных кніг «Птушкі над Бярэзінай», «Біясферны запаведнік на Бярэзіне» (абедзве 1993 г., апошняя ў сааўтарстве), альбомаў пра скарбы беларускай прыроды.
У дакументальным кіно з 1999 г. Заснаваў экалагічны кірунак у беларускай дакументалістыцы. Зняў цыкл відэафільмаў, прысвечаных прыродзе Беларусі: «Жывая вада», «Лясныя хованкі» (за абодва атрымаў прызы Міжнароднага экалагічнага форуму «Экарай» у г. Райград, за апошні — прыз Міжнароднага тэлефоруму ў г. Ялта, Украіна), «Жывыя сведкі ледавікоў» (усе 2000 г.), «Апошнія арлы», «Жабы на дарогах» (прыз Міжнароднага кінафестывалю экалагічных фільмаў «Зялёны погляд» у Санкт-Пецярбургу), «Чаму ў бабра падрапаны нос» (усе 2002 г., за апошні — прыз Міжнароднага кінафестывалю відэафільмаў «Славянскае юнацтва, мары і надзеі» ў Маскве). Сярод іншых работ у кіно: цыкл фільмаў «У царстве бакланаў і чапляў» (2001 г., дыплом Міжнароднага фестывалю фільмаў пра нацыянальныя паркі свету ў г. Сондрыа, Італія), «Беларусь — некранутая прырода ў цэнтры Еўропы» (2003).
Літаратура
Бышнёў Ігар Іванавіч // Памяць : Гарадоцкі р-н : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. С. І. Садоўская; рэдкал. Н. А. Бурунова [і інш.]. — Мн., 2004. — С. 710. — С. 576—577. Бышнев Игорь Иванович // Выпускники биологического факультета БГУ : 1925—2011 гг. : справочник / В. В. Лысак и др.]. — Минск: БГУ, 2011. — С. 298. — 327 с. : ил. — 100 экз. — ISBN 978-985-518-517-9.
Спасылкі Бышнёў Ігар Іванавіч // Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць Ирина Завадская Студия Игоря Бышнева снимает с воздуха и мечтает об игровом кино // СБ. Беларусь сегодня Удивительный мир дикой природы режиссёра Игоря Бышнёва и его сыновей // Сайт заказніка «Ельня» Белорусская киностудия создала цикл передач об Алтайском заповеднике// Алтайский Государственный Природный Биосферный Заповедник — официальный сайт
Катэгорыя:Заолагі Беларусі Катэгорыя:Арнітолагі СССР Катэгорыя:Арнітолагі Беларусі Катэгорыя:Эколагі Беларусі Катэгорыя:Рэжысёры Беларусі Катэгорыя:Сцэнарысты Беларусі