Ніна Трафімаўна Вайтовіч (,  — ) — беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук (1967). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1971).

Біяграфія Нарадзілася ў сям'і настаўніка. Скончыла Мінскі педагагічны інстытут у 1937 годзе, дзе ў 1948—1956 гг. загадвала кафедрай беларускай мовы. З 1956 г. — у Інстытуце мовазнаўства НАН Беларусі. Займалася дыялекталогіяй і гісторыяй беларускай мовы.

Навуковая дзейнасць

Аўтар падручніка для 6-га класа «Родная літаратура» (1—16 выд., 1945—1960), сааўтар прац «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» (1963), «Нарысы па беларускай дыялекталогіі» (1964) і іншых.

Бібліяграфія

Да пытання аб фарміраванні нацыянальнай літаратурнай беларускай мовы. — Мн., 1958 Ненаціскны вакалізм народных гаворак Беларусі. — Мн., 1968

Узнагароды

Дзяржаўная прэмія СССР 1971 года за ўдзел у комплексе прац па беларускай лінгвагеаграфіі.

Літаратура Вайтовіч Ніна Трафімаўна // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя : у 12 т. / рэдкал.: П. У. Броўка [і інш.]. — Мн., 1970. — Т. 2. — С. 560. Добач, С. Г. Ніна Трафімаўна Вайтовіч / С. Г. Добач // Беларуская лінгвістыка : зборнік артыкулаў / рэдкал.: М. Р. Суднік (адказ. рэд.) [ і інш.]. — Мн., 1972. — Вып. 3. — С. 70-71.

Катэгорыя:Мовазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка Катэгорыя:Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка Катэгорыя:Мовазнаўцы СССР Катэгорыя:Аўтары падручнікаў