Эрл Уілбур Сазерленд малодшы (, 19 лістапада 1915, Берлінгейм — 9 сакавіка 1974, Маямі) — амерыканскі фізіёлаг і фармаколаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1971) «за адкрыцці, якія датычацца механізмаў дзеяння гармонаў».

Біяграфія Скончыў медыцынскую школу Вашынгтонскага ўніверсітэта ў горадзе Сент-Луіс (1942), працаваў у ім. З 1953 г. у Заходнім універсітэце горада Кліўленд, 1963—1973 гг. ва ўніверсітэце Вандэрбільда ў горадзе Нашвіл.

Літаратура

Спасылкі Рэзюмэ Эрла Сазерленда на сайце Нобелеўскага камітэта. Нобелеўская лекцыя Эрла Сазерленда.

Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Фізіёлагі ЗША Катэгорыя:Біёлагі XX стагоддзя Катэгорыя:Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні