Віталь Іосіфавіч Гальданскі (,  — , ) — вучоны ў галіне хімічнай і ядзернай фізікі і грамадскі дзеяч.

Акадэмік Расійскай АН (1981, член-карэспандэнт, 1962), член (1974), Германскай акадэміі прыродазнаўцаў «Леапальдзіна» (1976) і АН іншых краін. Доктар фізіка-матэматычных навук (1954), прафесар (1956).

Біяграфія

Гальданскі нарадзіўся ў Віцебску, у 1928 годзе яго сям’я пераехала ў Ленінград; унук рабіна . Вучыўся ў школе № 2 Куйбышаўскага раёна (цяпер ). У 1939 ён паступіў на Ленінградскага ўніверсітэта. З пачаткам вайны ён уступіў у студэнцкі будаўнічы батальён, атрымаў раненне, перажыў суровую блакадную зіму. Затым ён быў эвакуіраваны ў Казань, дзе працягнуў вучобу, якая была завершана ўжо ў Маскоўскім універсітэце ў 1944 годзе.

Пасля гэтага Гальданскі паступіў у аспірантуру Інстытута хімічнай фізікі да М. М. Сямёнава, па завяршэнні якой у 1947 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю.

У 1952—1961 ён працаваў у Фізічным інстытуце АН СССР, у лабараторыі У. І. Векслера, загадваў сектарам, у 1954 абараніў доктарскую дысертацыю.

У 1961 годзе Гальданскі вярнуўся ў Інстытут хімічнай фізікі АН СССР (пазней — імя М. М. Сямёнава), кіраваў лабараторыяй (з 1961), аддзелам (з 1974), быў намеснікам дырэктара (1987—1988), а ў 1988—1994 дырэктарам інстытута. Адначасова ён выкладаў у МФТІ, МІФІ (з 1951, на пасадзе прафесара — з 1956) і на . З 1974 па 1985 год загадваў кафедрай фізічнай хіміі ў З 1994 Гальданскі быў Саветнікам Прэзідыума РАН.

Гальданскі вёў актыўную грамадскую дзейнасць, з’яўляўся намеснікам старшыні праўлення (1964—1990), віцэ-прэзідэнтам (1984—1987), старшынёй (1987—2001), намеснікам старшыні камітэта навукоўцаў за глабальную бяспеку, галоўным рэдактарам часопісаў «Химия высоких энергий» і «», членам рэдакцыйнай калегіі часопіса «Наука и жизнь», абіраўся народным дэпутатам СССР (1989—1991).

В. І. Гальданскі памёр 14 студзеня 2001 года. Пахаваны на Новадзявочых могілках у МасквеМогила В. И. Гольданского на Новодевичьем кладбище .

Быў жанаты з дачкой акадэміка М. М. Сямёнава.

Стрыечны брат — ; дзядзька — .

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы Гальданскага прысвечаны хімічнай фізіцы, хіміі высокіх энергій і нізкіх тэмператур, ядзернай хіміі і фізіцы, фізіцы элементарных часціц, квантавай хімічнай кінетыцы, біяхімічнай фізіцы. Яго кандыдацкая дысертацыя была прысвечана пытанням хімічнага каталізу, аднак затым ён пераключыўся на ядзерную тэматыку. Ён вывучаў на сінхрацыклатроне ў Дубне паглынанне і размнажэнне высокаэнергетычных нейтронаў у цяжкіх мішэнях. Падчас працы ў ён эксперыментальна выявіў з’яву электрамагнітнай палярызавальнасці адронаў (1957), даследаваў працэсы фотанараджэння пі-мезонаў на вадародзе і чаранкоўскае выпраменьванне часціц у атмасферы (1954, сумесна з Г. Б. Жданавым), пашырыў магчымасці карэляцыйнага метаду вымярэння характарыстык ядзерных рэакцый (1955, сумесна з М. І. Падгарэцкім). На аснове сваіх тэарэтычных распрацовак ён прадказаў існаванне і разлічыў характарыстыкі шэрагу нестабільных ізатопаў.

У 1960 годзе Гальданскі прадказаў новы від ядзернага распаду, які адбываецца з выпусканнем пар нуклонаў — нейтронаў і пратонаў (эксперыментальна выяўленыя ў ЗША ў 1979 і 1982 адпаведна). Іншая з’ява, прадказаная сумесна з у 1967, — ядзерны эфект Джозефсана — назіралася ў 1974—1982.

Адкрыў двухнуклонную радыеактыўнасць атамных ядзер (1960; эфект Гальданскага), утварэнне і распад звышцяжкага гелію-8 (1959), утварэнне палімераў ва ўдарнай хвалі (1964), існаванне квантавай нізкатэмпературнай мяжы скорасці хімічных рэакцый (1967).

Шэраг прац прысвечаны вывучэнню хімічных уласцівасцяў рэчыва дзякуючы ядзерным з’явам. У прыватнасці, эфект Мёсбаўэра можа быць выкарыстаны для даследавання анізатрапіі рухаў атамаў у малекулах (эфект Гальданскага—Карагіна) і крышталяў і у , дынамічных уласцівасцяў бялковых малекул, стварэння на мёсбаўэраўскіх пераходах (сумесна з ).

У 1970—1973 Гальданскі паказаў неўжывальнасць класічнага для скорасцяў хімічных рэакцый пры нізкіх тэмпературах: ім была адкрыта квантавая мяжа скорасці рэакцый, якія праходзяць за кошт тунэлявання нават зблізку абсалютнага нуля. Ён таксама вядомы як заснавальнік хімічнай фізікі пазітрона і пазітронія, паказаў магчымасць полімерызацыі пад дзеяннем ударных хваляў, што было прызнана як і занесена ў пад № 125 з прыярытэтам ад 1964Научные открытия России. Научное открытие «Явление полимеризации в ударной волне».. У апошнія гады ён займаўся пытаннямі перадбіялагічнай эвалюцыі і, у прыватнасці, хіральнасці ў прыродзе.

Узнагароды

Медаль «За абарону Ленінграда» (1942) Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.» (1945) Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.» (1945) Медаль «За працоўную доблесць» (1952) Прэмія Д. І. Мендзялеева (1966) Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1967, 1973) Залаты медаль імя Д. І. Мендзялеева (1975) Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1975) Прэмія В. Р. Хлопіна (1977) Ленінская прэмія (1980) Ордэн Леніна (1983) (1991) Прэмія Нью-Ёркскай АН (1991) Ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені (1995)Награждён указом Президента России № 845 от 11 августа 1995 года Залаты медаль імя М. М. Сямёнава (1996) Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі (2000)

Публікацыі

Кнігі В. И. Гольданский, Е. М. Лейкин. Превращения атомных ядер. — М.: , 1958. В. И. Гольданский, А. В. Куценко, М. И. Подгорецкий. Статистика отсчётов при регистрации ядерных частиц. — М.: , 1959. , В. И. Гольданский, . Кинематика ядерных реакций. — М.: , 1959. В. И. Гольданский. Эффект Мёссбауэра и его применение в химии. — М.: , 1963. В. И. Гольданский. Новые элементы в периодической системе Д. И. Менделеева. — 3-е изд. — М.: , 1964. В. И. Гольданский. Физическая химия позитрона и позитрония. — М.: , 1968. В. И. Гольданский, А. В. Доленко, Б. Г. Егиазаров и др. Гамма-резонансные методы и приборы для фазового анализа минерального сырья. — М.: , 1974.

Некаторыя артыкулы

Крыніцы

Літаратура Гальданскі Віталій Іосіфавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 1997. — Т. 4. — С. 477. Гальданскі Віталій Іосіфавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад. А. І. Мацяюн; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — Кн. 2. — С. 524. . Физики: Биографический справочник. — 2-е изд. — М.: Наука, 1983. — С. 88.

Храмов Ю. А. Гольданский Виталий Иосифович // Физики: Биографический справочник / Под ред. А. И. Ахиезера. — Изд. 2-е, испр. и дополн. — М.: Наука, 1983. — С. 88. — 400 с. — 200 000 экз. (в пер.)

Спасылкі

Биография В. И. Гольданского

Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РФ у галіне навукі і тэхнікі Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі Расіі Катэгорыя:Хімікі СССР Катэгорыя:Хімікі Расіі Катэгорыя:Фізікахімікі СССР Катэгорыя:Фізікахімікі Расіі Катэгорыя:Народныя дэпутаты СССР ад усесаюзных таварыстваў і фондаў