Аркадзь Львовіч Бяссмертны (, г. п. Сураж — ) — беларускі , , , (1946). Заслужаны артыст БССР (1939).

Біяграфія

Скончыў Петраградскую кансерваторыю (1917). Быў другім скрыпачом у вядомым (ад імя яго заснавальніка рускага мецэната ).

У верасні 1915 года ў Віцебску было адчыненае аддзяленне Імператарскага расійскага музычнага таварыства. Ініцыятарамі гэтага былі акрамя Аркадзя Бяссмертнага спявак Васіль Кармілаў і піяністка Фрыда Тэйтэльбаўм-ЛевінсонЮлія Андрэева Аркестар вядомы і невядомы.

Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў першых на Беларусі сімфанічнага аркестра і народнай кансерваторыі (1918) у Віцебску. З 1924 г. — дырэктар Беларускага музычнага тэхнікума, з 1926 г. — скрыпач-саліст і дырыжор сімфанічнага аркестра Беларускага радыё. З 1932 г. — педагог Беларускай кансерваторыі. Стваральнік і ўдзельнік (першая скрыпка) Дзяржаўнага струннага квартэта БССР (1934-41).

Узнагароджаны двума ордэнамі.

Літаратура Бяссмертны Аркадзь Львовіч // Памяць : Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. У. І. Мезенцаў; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2004. — С. 703—704.

Спасылкі

Катэгорыя:Скрыпачы Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя артысты Беларускай ССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Суражы (Віцебскі раён)