«Кветка шчасця» — опера ў 3-х дзеях з пралогам кампазітара Аляксея Туранкова пастаўленая паводле музычнай драмы Міхася Чарота «На Купалле»Папараць — кветка ў 1939 годзе.

Гісторыя стварэння

Лібрэта оперы пісалася ў 1936—1940 гадах. Прэм'ера оперы адбылася 20 кастрычніка 1939 года на сцэне Беларускага дзяржаўнага тэатра оперы і балетаТуренков А. Е. .

Апісанне

Дырыжорам пастаноўкі быў Н. Грубін, пастаноўшчыкам — І. Шляпянаў, рэжысёрамі В. Барысевіч, , мастак Л. Кроль.

Кампазітар Іван Дзяржынскі пісаў пра пастаноўку, якую ў 1940 годзе паказалі на Дэкадзе беларускага мастацтва ў МасквеНЕЗАМЕТНЫЙ ХУДОЖНИК ЛИПА КРОЛЬ , што «афармленне спектакля ажыццёўлена ў выглядзе аб’ёмных дэкарацый у ляпной раме, выкананай пад драўляную разьбу. Своеасаблівасць гэтага афармлення і выдатна падабраныя касцюмы ў значнай меры спрыялі поспеху гэтага добрага спектакля». У той жа дзень Д. Кабалеўскі на старонках газеты «Савецкая Беларусь» выказаўся так: «Вельмі смела і таленавіта зроблена афармленне мастаком Кролем, асабліва добрыя трэці акт і заслоны».

Вядома, што ў падрыхтоўцы дэкарацый да пастаноўкі ў Маскве прымаў удзел Міхась ФіліповічМіхаіл Філіповіч [Выяўленчы матэрыял] = Михаил Филиппович = Mikhail Filipovich : [альбом / аўтар тэксту і складальнік В. У. Вайцахоўская].

Акцёры 550px|thumb|Сцэна з оперы Мікіта — П. І. Засецкі (першы выканаўца) Надзейка — Л. П. АлександроўскаяФатаграфія Л. Александроўскай у ролі НадзейкіГолас Александроўскай, Р. В. МлодакЦветок счастья Риты Млодэк , В. М. Малькова Андрэй — А. Д. Арсенка Конрад — І. М. БалоцінБалоцін Ісідар Міхайлавіч Русалка — Д. З. КрозКРОЗ ДОРА ЗАХАРАЎНА, Т. А. БаначычЭтот день в истории 9 января Ведзьма - Б. І. Вержбаловіч Хрысцінка - Г. І. Цэпава

Узнагароды і ацэнкі

Спектакль вызначаецца паэтычнасцю, лірызмам, сувяззю з нацыянальным музычным фальклорам, дакладнасцю музычных характарыстык у абмалёўцы вобразаў, дасціпным народным гумарамДз. Жураўлёў (БелЭн, 2003).

Кампазітар А. Туранкоў за оперу быў удастоены ордэна Працоўнага Чырвонага СцягаУ истоков современной белорусской композиторской школы: К 120-летию со дня рождения А. Е. Туренкова (1886—1958) , мастак Л. Кроль за спектакль быў узнагароджаны ордэнам «Знак пашаны».

Пасля выканання ролі Надзейкі падчас выступлення на Дэкадзе беларускага мастацтва ў Маскве, Р. В. Млодак па вяртанні ў Мінск прысвоілі званне народнай, прычым, абыходзячы заслужаную, і запрасілі ў Вялікі тэатр.

Катэгорыя:Музыка Беларусі Катэгорыя:Тэатр Беларусі Катэгорыя:Оперы на беларускай мове