Пётр Аляксандравіч Була́наў (,  — ) — беларускі імунолаг. Доктар біялагічных навук, прафесар (1942). Член-карэспандэнт АН Казахскай ССР (1954).

Біяграфія Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут у 1930 годзе. 3 1934 г. у Алма-Ацінскім зоаветэрынарным інстытуце, з 1961 г. у Інстытуце біялогіі АН БССР, з 1964 г. загадчык кафедры мікрабіялогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1969 года ў Казахскім універсітэце. З 1973 г. навуковы кансультант Інстытута генетыкі і цыталогіі АН БССР.

Вывучаў уласцівасці змяінага яду, вынайшаў проціядныя вакцыны і сывараткі, антыбіётык актынаміцын К. Навуковыя працы па мікробных меланінавых пігментах, бруцэлёзе буйной рагатай жывёлы, эксперыментальнай анкалогіі.

Літаратура Буланаў Пётр Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 1996. — Т. 3. — С. 327. Буланаў Пётр Аляксандравіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад. А. І. Мацяюн; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — Кн. 2. — С. 526—527.

Катэгорыя:Імунолагі Беларусі Катэгорыя:Члены-карэспандэнты АН Казахстана Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Выкладчыкі Казахскага нацыянальнага аграрнага ўніверсітэта