Іва́н Аляксе́евіч Арло́ў (, — ) — савецкі ваенны дзеяч. Генерал-лейтэнант (1944).
Біяграфія У Чырвонай Арміі з 1922 года. Скончыў Ваенна-палітычную акадэмію (1936), быў начальнікам палітаддзела акадэміі, начальнік аддзела Палітупраўлення РСЧА, начальнік Вышэйшых курсаў палітсаставу. У Вялікую Айчынную вайну з 1941 г. ваенкам знішчальнага авіякорпуса, член Ваеннага савета СПА краіны, Заходняга, Паўночнага, Цэнтральнага франтоў СПА.
Удзельнік абароны Масквы, Сталінграда, Ленінграда.
З красавіка 1945 года начальнік палітаддзела Забайкальскай арміі СПА. Пасля вайны член Ваеннага савета Цэнтральнай акругі СПА. Са жніўня 1948 года намеснік начальніка хімічных войскаў Сухапутных войскаў па палітычнай частцы.
З 1953 года ў запасе.
Літаратура Арлоў Іван Аляксеевіч // — С. 484. Арлоў Іван Аляксеевіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад. А. І. Мацяюн; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — Кн. 2. — С. 522. — С. 116.
Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Лётчыкі СССР