Ваяво́дства (, , , ; ; (војводина), «vojvodstvo» (војводство) ці «vojvodovina» (војводовина); ; ) — назва адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак. Ваяводствы існавалі з часоў сярэднявечча ў гісторыі Польшчы, Румыніі, Венгрыі, Беларусі, Літвы, Украіны, Латвіі, Расіі і Сербіі.

Адміністрацыйная тэрытарыяльная адзінка ў Вялікім Княстве Літоўскім і Польшчы ў XV—XVIII стст., якую ўзначальваў ваявода. На беларускіх і ўкраінскіх землях у складзе Рэчы Паспалітай існавалі Бэлзскае, Берасцейскае, Брацлаўскае, Валынскае, Віленскае, Віцебскае, Інфлянцкае, Кіеўскае, Менскае, Мсціслаўскае, Новагародскае, Падляшскае, Падольскае, Полацкае, Чарнігаўскае, Троцкае, Смаленскае і Рускае і іншыя ваяводствы. Адміністрацыйная адзінка ў Вялікім Княстве Маскоўскім. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на рускіх землях. Самая вялікая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка тых часоў была зямля (Кіеўская, Валынская, Полацкая і г.д.), на чале якой стаяў удзельны князь. Зямля ў сваю чаргу падзялялася на ваяводствы, на чале кожнага з якіх стаяў ваявода, які падпарадкоўваўся непасрэдна князю. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Польшчы ў 1921—1939 гг. Беларускія і ўкраінскія землі ў Польшчы ўваходзілі ў склад наступных ваяводстваў: Валынскага, Люблінскага, Львоўскага, Палескага, Станіслаўскага, Тарнапольскага, Беластоцкага, Віленскага, Навагрудскага і інш. У сучаснай Польшчы 16 такіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак ().

Літаратура Малий словник історії України / ред. В. Смолій. — К.: Либідь, 1997.

Спасылкі Arkadiusz Belczyk. Tłumaczenie polskich nazw geograficznych na język angielski New Provinces of Poland (1998) Map of Poland English names of Polish provinces

Катэгорыя:Адміністрацыйныя адзінкі Катэгорыя:Адміністрацыйны падзел Польшчы