Джэймс Кэмпбел М. «Джэймі» Баўэр (, нар. 22 лістапада 1988 года, Лондан, Вялікабрытанія) — англійскі , вядомы сваёй роляй Энтані Хоўпа у фільме Ціма Бёртана «Суіні Тод, дэман-цырульнік з Фліт-стрыт» і роляй Кая ў фільме «Змярканне. Сага. Маладзік».
Біяграфія Джэймі Кэмпбел Баўэр нарадзіўся ў Лондане; маці — Эні, музычны менеджар, бацька — Дэвід, працаўнік кампаніі «Gibson Guitar Corporation», ёсць малодшы брат Сэмюэль. Вучыўся ў прыватнай школе Bedales School у Хэмпшыры і быў членам Нацыянальнага музычнага моладзевага тэатра (National Youth Music Theatre). «Мае бацькі ўсвядомілі, што гэта мая натура — іграць. Я пайшоў у моладзевы тэатр і знік там. Да 16 лёт удзельнічаў у кожным спектаклі». У 15 лёт браў удзел у оперы Роджэра Уотэрса «Ca Ira in Rome» — «я лічыў, што маё сэрца належыць музычнаму тэатру. Жадаў быць гэтакай зоркай Вест Энда». Таксама Джэймі працаваў мадэллю ў агенцтве Select Model Management у Лондане Джэймі добра спявае і з’яўляецца вакалістам у гурце «The Darling Buds»..
Добра сябруе з іншым вампірам з «Маладзіка» Эдзі Гатэгі, які выконвае там ролю Лорана.
Кар’ера Кар’ера Джэймі пачалася ў 2007, калі сябар сям’і Лора Мішэль Келі прадставіла яго свайму агенту. Яшчэ вучачыся ў школе, ён атрымаў ролю Энтані Хоўпа у фільме «Суіні Тод, дэман-цырульнік з Фліт-стрыт», у якім ён здымаўся з Джоні Дэпам, Хеленай Бонэм Картэр і ўсё той жа Лорай Мішэль Келі. У наступным годзе ён з’явіўся ў фільме Гая Рычы «Рок-н-рольшчык». А ў 2009 зняўся ў ролі вампіра Кая з клана Вальтуры ў фільме «Змярканне. Сага. Маладзік». Таксама ў 2008 годзе іграў у серыяле «Зняволены» — амерыканскім рымейку аднайменнага англійскага серыяла 1960-х гадоў.
Здымаўся ў фільмах «Гары Потэр і Дарункі Смерці», дзе ён іграе маладога Гелерта Грын-дэ-Вальда, у будучыні — магутнага цёмнага чараўніка.
Асабістае жыццё Сустракаўся з модным дызайнерам Зоі ГрэмДжэймі Кэмпбел Баўэр сустракаецца з іншай " StarsLife. Навіны шоу-бізнесу, свецкая хроніка, знакамітасці, зоркі шоу-бізнесу, навіны каралеўскіх сем’яў.
Напачатку 2010 стала вядома, што Джэймі ўжо паўгода сустракаецца з Боні Райт, з якой ён пазнаёміўся на адной з вечарынак і здымаецца разам у фільме «Гары Потэр і Дарункі Смерці»Spletnik — Парачкі: ведзьма і вампір — Боні Райт і Джэймі Кэмпбел Баўэр People.com . А ў сярэдзіне красавіка 2010 з’явіліся чуткі, што пара заручана і рыхтуецца да вяселляБоні Райт і Джэймі Кэмпбел заручаны . На адкрыццё парку забаў 16 чэрвеня 2010 года «Чароўны свет Гары Потэра», Боні аспрэчыла гэтыя чуткіBonnie Wright NOT Engaged to Jamie Campbell-Bower | Bonnie Wright, Daniel Radcliffe, Harry Potter, Jamie Campbell Bower, Rupert Grint, Tom Felton | Just Jared Jr. — JJJ .
Праз год, у сярэдзіне красавіка 2011 года, Джэймі Кэмпбел Баўэр выпусціў заяву, што ён заручаны з БоніSpletnik — Боні Райт і Джэймі Кэмпбел Баўэр абвясцілі пра змовіны.
Спасылкі
Jamie Campbell Bower Source @ Jamie-Bower.com