Лаўрэнцій Кентэрберыйскі (, VI стагоддзе — , Кентэрберы) — другі архібіскуп Кентэрберыйскі з 604 па 619 год. Быў удзельнікам «Грыгарыянскай місіі» 595 года, арганізаванай Папам Рыгорам I з мэтай звароту англасаксаў паўднёвай Брытаніі ў хрысціянства.
У сан архібіскупа Лаўрэнцій быў пасвечаны сваім папярэднікам, Аўгусцінам Кентэрберыйскім, з мэтай забяспечыць спарадкаваную перадачу паўнамоцтваў архібіскупа. Падчас свайго кіравання Лаўрэнцій беспаспяхова спрабуе згладзіць рознагалоссі паміж брытанскай і рымскай каталіцкай царквой. Акрамя таго, пасля смерці караля Этэльберта I у 616 годзе, яго спадчыннік пакінуў царкву і распаўсюджванне хрысціянства сярод англасаксаў фактычна спынілася. Лаўрэнцій памёр 2 лютага 619 года і пасля смерці быў кананізаваны.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Нарадзіліся ў VI стагоддзі Катэгорыя:Багасловы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Бенедыкцінцы Катэгорыя:Англіканскія святыя Катэгорыя:Каталіцкія святыя Катэгорыя:Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана Катэгорыя:Святыя паводле алфавіта Катэгорыя:Царкоўныя дзеячы VII стагоддзя