Ян Казімір Кірдзей (? — 8 красавіка 1685) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Кашталян троцкі (з 1684).

Біяграфія Паходзіў з роду Кірдзеяў герба «Бэлты», сын Яўстаха Кірдзея, жамойцкага кашталяна, і Соф'і Храпавіцкай.

Каралеўскі дваранін, гарадзенскі харунжы з 1649, маршалак з 1669, вялікі лоўчы літоўскі ў 1683—1684, кашталян троцкі з 1684; староста перавальскі i філіпаўскі.

У маладосці удзельнічаў у войнах з украінскімі казакамі і шведамі. У 1660 узначальваў гарадзенская паспалітае рушэнне пры абароне горада ад расійскіх войскаў.

Пасол на соймы 1648 (удзельнічаў у абранні на трон Яна II Казіміра), 1670 (яго маршалак), 1672, 1674 (удзельнічаў у абранні Яна III Сабескага), 1683; дэпутат Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага ў 1677.

Літаратура

Ян Казімір Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Кашталяны троцкія Катэгорыя:Лоўчыя вялікія літоўскія Катэгорыя:Маршалкі земскія гарадзенскія Катэгорыя:Харунжыя гарадзенскія Катэгорыя:Маршалкі Сойма Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Старосты перавальскія Катэгорыя:Старосты філіпаўскія