Адам Міхал Ракіцкі (; 22 мая 1748 — , Вільня) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, кашталян менскі (1777—1779), «граф на Брагіне».

Біяграфія З каталіцкага шляхецкага роду Ракіцкіх герба «Равіч» з Ашмянскага павета. Сын Марыяны Дэрксгоф і Франца Антонія Ракіцкага (памёр у 1759), ашмянскага стражніка (1732—1739), ашмянскага скарбніка (1739—1741), ашмянскага канюшага (1741—1749), ашмянскага войскага (1749—1759) і рэгента малой пячаткі Літоўскага Трыбунала (1757—1759), уласніка значнага маёнтка Брагін (купленага ў княгіні Альжбеты Замойскай у 1754 за 550 000 злотых) і лідара групоўкі Чартарыйскіх у Рэчыцкім павеце.

Дэпутат Галоўнага Трыбунала ВКЛ ад Рэчыцкага павета ў 1771—1772 гадах. Рэгент ВКЛ (згаданы ў 1765), ротмістр 28-й харугвы 2-й (пяцігорскай) брыгады нацыянальнай кавалерыі войск ВКЛ у 1773—1779 гадах, асэсар задворнага суда з 1777 года, кашталян менскі ў 1777—1779 гадах, дэпутат ад Мазырскага павета і маршалак Галоўнага Трыбунала ВКЛ у 1778—1779 гадах. 17 кастрычніка 1777 года абраны маршалкам Літоўскага Трыбунала.

Валодаў па бацьку значным маёнткам Брагін (Брагінскае графства і Ялчанскі ключ) у Кіеўскім ваяводстве.

Узнагароды Кавалер Ордэна Св. Станіслава (1777).

Сям’я Быў жанаты з Марыянай (Марыяй Юзафінай) Аскеркай (пам. пасля 1802), дачкой мазырскага маршалка Рафала Алаіза Аскеркі герба «Мурдэліа зменены» і князёўны Станіславы Тэрэзы, дачкой віцебскага ваяводы Марцыяна Міхала Агінскага. Меў з ёй дзяцей:

Людвік (5 жніўня 1774 — каля 1830). Рэчыцкі павятовы маршалак у 1802—1811 гг., мінскі губернскі маршалак у 1811—1814 гг. У першым шлюбе з Ганнай з Броэль-Плятэраў, у другім — з Карнеліяй з Прозараў. Караль Барамей (нар. 15.10.1776, м. Брагін); Рафаіл Алаіз (каля 1777 — 14.05.1802, фальварак Людамонт Мінскага павета). У 1799—1802 гг. аднаасобна валодаў маёнткам Брагін Рэчыцкага павета; Быў у шлюбе з Канстанцыяй з Францкевічаў (пам. пасля 24.06.1816). Пахаваны на Кальварыйскіх могілках Мінска. Ізабела (памерла 13.05.1794; пахаваная ў РудаковеНГАБ у Мінску. Ф. 937. Воп. 1. Спр. 60. А. 97), у шлюбе з Ігнаціем Юр’евічам Аскеркам (1758 — пасля 24.06.1816), шамбялян, суддзя (з 1786) і падстароста (1789—1795) Рэчыцкага гродскага суда, дэпутат Галоўнага Трыбунала ВКЛ (1792), рэчыцкі павятовы падкаморы (з 1802 па 1803), уладальнік фальварка РудакоўПетреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск, 2018. С. 73.

Пасля смерці мужа Марыяна з Аскеркаў Ракіцкая выйшла 28 лютага 1781 года ў другі раз за ўпіцкага маршалка Міхала Страшэвіча (29.09.1750 — 01.11.1818) і мела ад яго двух дачок — Тэрэзу (выйшла за Яна Шукшту) і Аляксандру (выйшла за Міхала Корвін-Касакоўскага).

Крыніцы

Літаратура Uruski S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej. — Warszawa, 1931. T. 15. S. 229 Анішчанка, Я. К. Збор твораў : у 6 т. / Я. К. Анішчанка. — Мінск : Хурсік, 2004—2010. — Т. 6: Ураднікі беларускіх земляў ВКЛ у перш. палове XVIII ст.: спісы на рус. мове. — 2010. — 392 с. Мацук, А. У. Барацьба магнацкіх груповак у ВКЛ (1717—1764) / А. У. Мацук. — Мінск : Медысонт, 2010. — 640 с.

Адам Міхал Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Кашталяны менскія Катэгорыя:Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Постаці Брагіна