Эдуард Колі Бёрн-Джонс (Sir Edward Burne-Jones; , г. Бірмінгем, Вялікабрытанія — ) — англійскі мастак, майстар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Прадстаўнік прэрафаэлітаў.

У 1859 і 1862 працаваў у Італіі. Зазнаў уплыў Д. Г. Расеці. Звяртаўся да стылізацыі ў духу італьянскага кватрачэнта. Яго дэкаратыўныя кампазіцыі 1870—90-х г. на рэлігійныя і легендарныя сюжэты («Залатая лесвіца», «Кароль Кафетуа і жабрачка», «Любоў сярод руін») адметныя трохі манерным, гнуткім лінейным рытмам, цягай да арнаментальнасці, рысамі рамантычнай усхваляванасці і ідэалізацыі. Выкананыя ім для майстэрняў У. Морыса ілюстрацыі (да «Збору Джэфры Чосера», 1896, разам з У. Морысам), эскізы габеленаў, мазаік, вітражоў, прадметаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва спрыялі адраджэнню англійскіх мастацкіх рамёстваў.

Літаратура Бёрн-Джонс // БЭ ў 18 т. Т. 3. Мн., 1996.

Спасылкі

Edward Burne-Jones — Birmingham Museum and Art Gallery Victorian Web Біяграфія на Victorian Art in Britain

Катэгорыя:Прэрафаэліты Катэгорыя:Мастакі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Мастакі рамантызму Катэгорыя:Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта * Катэгорыя:Нарадзіліся ў Бірмінгеме