Густаў Ваза, або Густаў I (, больш дакладна Густаў Васан; 1496—1560) — рэгент шведскага каралеўства з 23 жніўня 1521 (Густаў Эрыксан Васан), кароль Швецыі з 6 чэрвеня 1523 года. Да ўступлення на пасад — Густаў Эрыксан (швед. Gustav Eriksson). Падняў паўстанне супраць дацкага панавання і стаўшы каралём, стварыў у Швецыі моцную цэнтралізаваную дзяржаву з лютэранскай кіруючай элітай.
На чале дзяржавы З 6 чэрвеня 1523 — Med Guds Nåde, Sveriges, Götes och Vendes Konung (Божай міласцю Кароль Швецыі, Готаў і Вендаў)
У пачатку праўлення быў вымушаны пайсці на значныя ўступкі арыстакратыі, вяртаючы дваранам казённыя землі. Правёў шэраг рэформ (дзяржаўнага кіравання, судовага ладу, ваенную). Спрыяў развіццю прамысловасці, асабліва горна-металургічнай. Стварыў магутную пастаянную армію, упершыню ў Еўропе увёў палкавую артылерыю. Вёў войны з Даніяй, Расіяй, Польшчай, захапіўшы вялікія тэрыторыі, удзельнічаў з 1630 у Трыццацігадовай вайне (1618—48) на баку антыгабсбургскай кааліцыі. Загінуў у бітве пры Лютцэне.
Літаратура
Lagerqvist L.-O. Gustav Eriksson (Vasa) i Dalarna 1520—1521. Minnen, myter och monument. — Stockholm, 1993. Lagerqvist L.-O. Gustav Vasa — landsfader eller tyrann? — Stockholm, 2002. Svalenius I. Gustav Vasa. — Stockholm, 1950.
Гл. таксама Спіс каралёў Швецыі
Спасылкі Густаў Васа каралі Швецыі
Катэгорыя:Каралі шведскія Катэгорыя:Постаці лютэранства Катэгорыя:Ваза (дынастыя) Катэгорыя:Рэфармацыя Катэгорыя:Асобы на манетах