Яўстах Кірдзей (? — 1661) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян смаленскі (1649—1653) і жамойцкі (1653—1661).
Біяграфія Быў каралеўскім дваранінам, З канца 1610-х займаў розныя пасады ў Гарадзенскім павеце: падстолі да 1626, земскі пісар з 1626, падсудак з 1639, харунжы з 1646. У 1649 годзе дасягнуў сенатарскай годнасці, стаўшы кашталянам смаленскім, а пазней і жамойцкім.
Валодаў палацам у Гродне.
Сям'я Паходзіў з роду Кірдзеяў герба «Бэлты», сын Кірдзея Радзіваноўскага і Соф'і Валовіч.
Быў жанаты з Соф'яй Храпавіцкай, дачкой троцкага земскага суддзі Адама Храпавіцкага. Сын Яўстаха Ян Казімір Кірдзей стаў троцкім кашталянам.
Літаратура
Яўстах Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Кашталяны жамойцкія Катэгорыя:Кашталяны смаленскія Катэгорыя:Харунжыя гарадзенскія Катэгорыя:Падсудкі гарадзенскія Катэгорыя:Пісары земскія гарадзенскія Катэгорыя:Падстоліі гарадзенскія