Ян Рудаміна-Дусяцкі (1581 — ) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян новагародскі (з 1636).

Біяграфія Паходзіў з роду Рудамінаў-Дусяцкіх герба «Трубы», сын браслаўскага войскага Яна Рудаміны-Дусяцкага. Вучыўся ў Віленскай акадэміі, Інгальштацкім і Аўгсбургскім універсітэтах (Германія).

Каралеўскі дваранін і сакратар, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1610, ляснічы вількійскі з 1618, новагародскі падваявода ў 1619—1622, харунжы ў 1627—1636, кашталян з 1636. У 1623—1635 неаднаразова выбіраўся паслом на сойм.

Удзельнік вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—1629, Хацінскай бітвы 1621 з туркамі. Бітву апісаў у вершаваным творы «Праўдзівы дыярыуш экспедыцыі Кароны Польскай і Вялікага княства Літоўскага супраць Асмана ў Валахіі шчасліва выпраўленай» (1640).

Яму прысвечаны творы Мацея Казіміра Сарбеўскага.

Літаратура

Ян (кашталян новагародскі) Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Кашталяны новагародскія Катэгорыя:Харунжыя новагародскія Катэгорыя:Падваяводы новагародскія Катэгорыя:Ляснічыя вількійскія