Пётр Рудаміна-Дусяцкі (? — 1649) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян дорпацкі (1639—1643) і смаленскі (з 1643).

Біяграфія Паходзіў з роду Рудамінаў-Дусяцкіх герба «Трубы», сын браслаўскага войскага Яна Рудаміны-Дусяцкага. Вучыўся ў Нясвіжскім калегіуме, Віленскай акадэміі. Удзельнік вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—1629, з Расіяй 1609—1618 і 1632—1634.

Браслаўскі падстолі ў 1620—1621, войскі ў 1621—1624, харунжы ў 1624—1639, кашталян дорпацкі ў 1639—1643 і смаленскі з 1643; староста ўсвяцкі ў 1623—1640; пасол на соймы 1631, 1632, 1635, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1619, 1626.

Меў сына Яна Мікалая.

Літаратура

Пётр, кашталян смаленскі Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Кашталяны смаленскія Катэгорыя:Кашталяны дорпацкія Катэгорыя:Старосты ўсвяцкія Катэгорыя:Харунжыя браслаўскія Катэгорыя:Войскія браслаўскія Катэгорыя:Падстоліі браслаўскія