Гісторыя Беларусі — апісанне гісторыі Беларусі са старажытных часоў.

Паходжанне назвы Паводле Васіля Тацішчава, назва Белая Русь ужывалася ў Раскольніцкім і Растоўскім летапісах пад 1135 годам датычна Растова-Суздальскага княства. Гэтыя летапісы аднак не захаваліся на цяперашняга часу, а агулам усе ўнікальныя звесткі Тацішчава многія даследчыкі лічаць сумнеўнымі. Упершыню пэўна назва Белая Русь (лац. Alba Ruscia) вядома з Дублінскага рукапісу (сярэдзіна XIII ст.)Чамярыцкі В., Жлутка А. Першая згадка пра Белую Русь — XIII ст.! // Адраджэнне. Гістарычны альманах. — Вып. 1. — , 1995. — С. 143—152.. Ёсць шмат трактовак сімвалічнага значэння назвы, а лакалізацыя Белай Русі ў еўрапейскай картаграфіі да XVI ст. змянялася і з цягам часу пашыралася з тэрыторый Галіцка-Валынскага княства да тэрыторый практычна ўсёй Русі. На большасці заходнееўрапейскіх карт тэрыторыя Беларусі называлася Літвой. Продкі беларусаў пачалі ўжываць назвы «Белая Русь» і «белыя русіны» у другой палове XVI ст. пад уплывам польскамоўнай гісторыка-геаграфічнай літаратуры, а пад канец XVI ст., меркавана пад уплывам ідэй Рэфармацыі і Сарматызму, Саламон Рысінскі ўпершыню ўжыў саманазву «беларус» (leucorussus). Пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай расійскі ўрад пачаў пашыраць назву Белая Русь на ўсю тэрыторыю жыцця беларускага этнаса, пакуль гэта канчаткова не замацавалася ў сярэдзіне XIX ст.

Старажытная Беларусь

Каменны век

Палеаліт Засяленне тэрыторыі сучаснай Беларусі пачалося каля 100—35 тыс. гадоў назад. Лічыцца, што першымі насельнікамі на тэрыторыі Беларусі былі неандэртальцы, якія апынуліся тут у час кароткіх пацяпленняў у перыяд так званага Рыскага абледзянення, ці яшчэ перад ім. На тэрыторыі Беларусі пакуль што не было знойдзена аніводнага шкілета гэтага перыяду, рэшткі дзейнасці былі знойдзены на стаянках Юравічы і Бердыж, якія датуюцца прыкладна 26—23 тыс. гадоў таму. Нарэшце, гэтыя даты дазваляюць у любым выпадку аднесці з’яўленне першага насельніцтва на тэрыторыі Беларусі да верхняга палеаліта, якое магло жыць тут толькі пасля адступлення ці зыходу ледавіка. Колькасць насельніцтва ў верхнім палеаліце не перавышала некалькіх соценьЗагорульский Э. М. Начало формирования населения Белоруссии (дославянский период). -Мн., 1996.. Каля 16 тыс. гадоў таму адбылося новае моцнае пахаладанне, і гэтая мясціны былі зноў пакінутыя.

Мезаліт Апошні ледавік сышоў прыблізна 13-8 тыс. гадоў назад, пасля чаго на тэрыторыі Беларусі пачаўся мезаліт. Па меры таяння і адступлення ледавіка клімат рабіўся ўсё больш цёплым, тэрыторыя паступова пакрывалася лесам. Пераходзячы з месца на месца, чалавек паступова рухаўся на поўнач. Быў вынайдзены лук, які змяніў характар палявання. Пачалося інтэнсіўнае асваенне новых тэрыторый. На Беларусі вядома 120 мезалітычных стаянак трох асноўных археалагічных культур (грэнскай, свідэрскай і сожскай), а агульная колькасць насельніцтва складала каля 4,5 — 6 тыс. чалавек.

Неаліт У эпоху неаліту (IV—III тыс. гадоў да н.э.) клімат стаў яшчэ цяплейшым. Як лічаць даследчыкі, менавіта з факту з’яўлення керамікі і пачынаецца новы каменны век на тэрыторыі БеларусіНеолит Северной Евразии / [ РАН, Ин-т археологии; Т. Д. Белановская, В. В. Бжания, Н. Н. Гурина и др.]; Отв. ред. С. В. Ошибкина. — М.: Наука, 1996. — 377, с., л. ил. ил., карты. — С. 6. — (Археология). — ISBN 5-02-009636-9.. Прысвойваючая гаспадарка дасягнула свайго росквіту. На Беларусі да неаліту адносяцца плямёны нёманскай, днепра-данецкай, нарвенскай і верхнедняпроўскай культур. Даследаванні могілак днепра-данецкай культуры ва Украіне даказалі, што прадстаўнікі гэтай культуры належалі да паўночных еўрапеоідаў ці позніх краманьёнцаў. Асноўным заняткам неалітычных плямён было рыбалоўства, усе астатнія заняткі не былі так распаўсюджаныя.

Бронзавы век

Каля 2000 гадоў да н.э. пачаўся бронзавы век, спачатку на поўдні сучаснай Беларусі. Бронза выкарыстоўвалася не так часта як камень, таму што матэрыялаў для стварэння бронзавых прылад працы — медзі і волава — тут не было. Але ж медныя і бронзавыя рэчы знаходзяць на тэрыторыі Беларусі, што сведчыць аб гандлёвых сувязях тагачаснага насельніцтва. Асноўныя культуры гэтага часу — сярэднедняпроўская, вісла-нёманская, тшцінецкая. Паступова Беларусь засялялі індаеўрапейцы, з прыходам якіх пачаўся паступовы пераход да вытворчай гаспадаркі (асноўным заняткам індаеўрапейцаў была жывёлагадоўля). З канца бронзавага веку большасць тэрыторыі сучаснай Беларусі была заселена балтамі (гл. Культура штрыхаванай керамікі).

Жалезны век

Жалезны век на тэрыторыі сучаснай Беларусі пачаўся ў VIII-VII ст. да н.э. У адрозненне ад медзі, на тэрыторыі Беларусі сустракаюцца радовішчы жалеза (у выглядзе так званых «балотных руд» або «лугавых руд»). Мясцовыя майстры пачалі вырабляць жалезныя прылады працы. З дапамогай жалезных сякер чалавек паступова засвоіў новы метад земляробства — падсечна-агнявы (лядны). Дрэвы зрубалі, спальвалі і попелам угнойвалі глебу. У яе высявалі зерне і баранавалі «сукаваткай», якую рабілі з верхавіны дрэва. Некалькі гадоў атрымлівалі добрае збожжа. Калі ўраджай рэзка зніжаўся, пераходзілі на новую дзялянку. Вырошчвалі проса, пшаніцу, бабы.

Ранняе Сярэднявечча (VI — першая палова XIII стст.)

Рассяленне славян

На тэрыторыю Беларусі першыя славяне прыйшлі з поўдня прыкладна ў VI—VII ст., калі ўзрост балцкіх старажытнасцяў тут дасягаў ужо двух тысячагоддзяў. Храналагічна гэта супала з пачаткам распаду агульнаславянскай мовы. Славяне былі больш развітымі чым балты, таму балты хутка славянізаваліся. Ужо да IX ст. большая частка Беларусі была славянізавана. Славянізацыя праходзіла ў асноўным мірным шляхам, але ёсць сляды і канфліктаў (на некаторых балцкіх гарадзішчах VII—VIII ст. зафіксаваны сляды пажараў). З X ст. актыўна пачалася славянізацыя Панямоння дрыгавічамі і крывічамі, але балцкае насельніцтва ў тым рэгіёне заствалася яшчэ некалькі стагоддзяў.

Утварэнне дзяржаўнасці

Розныя аўтары называюць свае даты і прычыны паходжання дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі. У адпаведнасці з нарманскай тэорыяй, якая доўгі час панавала ў дарэвалюцыйнай гістарычнай навуцы, першыя дзяржавы ва Усходняй Еўропе былі ўтвораны замежнымі князямі-варагамі ў IX ст. Аднак гэта тэорыя аспрэчвалася многімі вучонымі. Першым антынарманістам быў Міхаіл Ламаносаў, які звяртаў увагу на тое, што запрошаныя ў Расію нямецкія вучоныя ў значнай ступені прыдумалі гэту тэорыю. У савецкі перыяд нарманскую тэорыю крытыкавалі С. У. Юшкоў, Б. Д. Грэкаў, Б. А. Рыбакоў і іншыя. Так, па меркаванні Б. А. Рыбакова, дзяржаўнасць у славян узнікла на мяжы старой і новай эры. Ён адзначаў, што археалагічныя крыніцы сведчаць аб значным эканамічным развіцці ўсходнеславянскага грамадства ўжо ў V—III ст да н.э., які ў гэты перыяд дайшоў «да ўзроўню дзяржаўнасці», аднак быў прыпынены сармацкім нашэсцем у II ст. да н.э.Рыбаков Б.А. Киевская Русь и русские княжества XII—XIII вв. — М., 1982. С. 30. Згодна старажытнаскандынаўскім сагам ужо ў V—VI стст. існаваў Полацк (Палціск) у якім кіравалі мясцовыя князі. Гэта пацвярджаецца і археалагічнымі данымі, згодна з якімі Полацкае гарадзішча існавала задоўга да першай летапіснай згадкі Полацка ў 862 годзе. Магчыма ў той час Полацк быў цэнтрам протадзяржаўнага ўтварэння-княжання крывічоў. Такое ж протадзяржаўнае ўтварэнне магло існаваць і ў Дрыгавічоў. Пра далетапісную гісторыя славян на Беларусі амаль нічога невядома. Першыя летапісныя згадкі пра насельніцтва Беларусі пачынаюца ў IX ст. У IX ст. пачынаюць утварацца першыя дзяржаўныя ўтварэнні — княствы, з адпаведнымі цэнтрамі — гарадамі. У крывічоў вылучыўся Полацк і Смаленск, у дрыгавічоў — Тураў. Згодна старажытнарускім летапісам старажытныя беларускія княствы (Полацкае, Тураўскае, Смаленскае і інш.) да сяр. X ст. уваходзілі ў склад або былі ў залежнасці ад Кіеўскай Русі. Гэта пацвярджаецца ўдзелам славянскіх плямёнаў Беларусі ў ваенных паходах Кіеўскай Русі. Але пачынаючы з сяр. X ст., беларускія землі часткова становяцца незалежнымі — у Полацку валадарыць Рагвалод, а ў Тураве — магчыма, яго сваяк Тур).

Ёсць думка, што на Русі было дзве скандынаўскія дынастыі — Рурыкавічы і РагвалодавічыStender-Petersen А. Varangica. Aarhus, 1953. Р. 130—131.Pritsak О. The Origin of Rus'. Cambridge (МА), 1981. Vol. 1. Old Scandinavian Sources other than the Sagas. Р. 137.Duczko W. Viking Rus: Studies on the Presence of Scandinavians in Eastem Europe. Leiden, 2004. Р. 126—127., пры тым, што па мячы пазнейшыя Рагвалодавічы толькі галіна Рурыкавічаў. Паводле Адольфа Стэндэр-Пэтэрсана, на Русі было дзве скандынаўска-славянскіх дзяржавы — Наўгародска-Кіеўская і Полацкая, ён спасылаецца на сведчанне Аповесці мінулых часоў пра княжанне Рагвалода ў Полацку і яго скандынаўскае імя. Паводле Амяльяна Прыцака, полацкая дынастыя была адзінай са старажытных скандынаўскіх дынастый, якая здолела захавацца ў барацьбе з РурыкавічаміМартынюк А. В. Alba Ruscia: Белорусские земли на перекрестке культур и цивилизаций (X—XVI вв.). Москва, 2015. С. 9..

Аднак у 980 годзе наўгародскі князь Уладзімір Святаславіч захапіў Полацк, забіў Рагвалода і далучыў Полацкае княства да Кіеўскай дзяржавы, лёс Тура не вядомы, але прыблізна з 988—990 гадоў у Тураве валадарыць ужо Святаполк, сын ужо кіеўскага князя Уладзіміра Святалавіча. Такім чынам, княствы на беларускіх землях страцілі незалежнасць.

Полацкае княства Пасля таго, як у Полацку пачаў княжыць Ізяслаў, сын Уладзіміра і Рагнеды, унук Рагвалода, княства аднавіла сваю незалежнасць. Знаходзячыся на ажыўленым гандлёвым шляху, Полацкае княства скора ператварылася ў адно з вялікіх і моцных, а Полацк стаў буйным палітычным і гандлёва-рамесным цэнтрам, утварылася Полацкая епархія. Пачынаючы з Брачыслава Ізяславіча, сына Ізяслава, Полацкае княства пачало праводзіць актыўную знешнюю палітыку. Брачыслаў рабіў паходы ў Прыбалтыку. З Брачыслава пачынаюцца і канфлікты Полацкага княства з Кіеўскай Руссю. Пасля бітвы на Судоме, якая адбылася ў 1021 годзе паміж войскам Яраслава Уладзіміравіча і войскам Брачыслава Ізяславіча, была заключана мірная дамова, якая фактычна стала пацвярджэннем незалежнасці Полацка. Найбольшага росквіту Полацкае княства дасягнула ў XI—XII стст. пры княжанні тут Усяслава Брачыславіча (1044—1101) і Барыса Усяславіча (1101—1128). Аднак у гэты час яно раздрабілася на ўдзелы — Менскі (кан. XI — пач. XII ст.), Віцебскі (пач. XII ст.), Друцкі, Лагожскі (Лагойск, другая пал. XII ст.).

Тураўскае княства Тураўскае княства — найбуйнейшае пасля Кіева, Ноўгарада і Полацка, займала вялікую тэрыторыю ў басейне ракі Прыпяць, знаходзілася ў залежнасці ад Кіева, звычайна вялікія князі кіеўскія давалі Тураў сваім трэцім сынам. 3 другой палавіны XII ст. Тураўскае княства набыло незалежнасць ад Кіеўскага княства і скора раздрабілася на ўдзелы, якія трапілі ў кола інтарэсаў галіцка-валынскіх князёў: Пінскае, Клецкае, Слуцкае, Дубровіцкае, Сцяпанскае княствы. У XIII ст. у залежнасці ад Турава-Пінскага княства былі такія княствы, як Капыльскае, Брагінскае, Клецкае, Нясвіжскае, Мазырскае, Рэчыцкае.

Каб вызваліцца з-пад улады Данілы Раманавіча Галіцкага, турава-пінскія князі ішлі на саюз нават з паганскай Літвой, якая хутка ўмацоўвалася ў Панямонні.

Смаленскае княства Смаленскае княства — адно з найбуйнейшых княстваў Русі. Палітычнае адасабленне Смаленска пачалося ў XI ст., але да пачатку XII ст. ён заставаўся кіеўскай воласцю. У 1120-я г. тут усталявалася самастойная дынастыя на чале з Расціславам Мсціславічам (1125—1159 гг.). Смаленская зямля вылучылася ў асобную дзяржаву-княства. Пры Расціславе Мсціславічу, Смаленскае княства дасягала найбольшых памераў. У 1136 г. у княстве арганізавана самастойная епархія.