Славе́нка Дра́куліч (; 1949, Рыека) — харвацкая пісьменніца і публіцыстка, якая жыве ў Швецыі.

Нарадзілася ў 1949 годзе ў колішняй Югаславіі. Вывучала параўнальнае літаратуразнаўства і сацыялогію ва ўніверсітэце ў Заграбе. У 1982—1992 гг. займалася журналістыкай у харвацкіх выданнях, дзе пісала пераважна на феміністычныя тэмы.

На пачатку 1990-х гадоў эмігравала з Харватыі з-за палітычных прычын. Друкавалася ў розных еўрапейскіх газетах.

Бібліяграфія Mramorna koža («Мармуровая скура», 1995) Okus čovjeka («Смак чалавека», 1997) Deadly Sins of Feminism (1984) Kako smo preživjeli komunizam i čak se smijali («Як мы перажылі камунізм і нават смяючыся», 1991) Balkan Express: Fragmenti s druge stane rata («Балканскі Экспрэс: Фрагменты з другога боку вайны», 1992) Cafe Europa: Život nakon komunizma («Кавярня „Еўропа“: Жыццё пасля камунізму», 1996) Kao da nisam tamo («Нібыта мяне там няма», 2000) S.: A Novel about the Balkans (2001) Pizza u Varšavi, torta u Pragu («Піца ў Варшаве, торт у Празе») Ne bi ni mrava zgazili: ratni zločinci na sudu u Hagu («Яны б ні мурашкі не пакрыўдзілі: ваенныя злачынцы ў судзе ў Гаазе», 2005) Frida ili o boli («Фрыда, альбо пра боль», 2007)

Крыніцы

Катэгорыя:Пісьменнікі Харватыі