Саліцылавая кіслата (ад — «вярба», з кары якой яна была ўпершыню вылучаная) — 2-гідроксібензойная або фенольная кіслата, С6Н4(ОН)СООН; бясколерныя крышталі, добра растваральныя ў этаноле, дыэтылавым эфіры і іншых палярных арганічных растваральніках, дрэнна растваральныя ў вадзе (1,8 г/л пры 20 ° C). Выдзелена з лазовай кары італьянскім хімікам Рафаэлем Пірыа і затым сінтэзавана ім жа. У прыродзе сустракаецца ў раслінах ў выглядзе вытворных - галоўным чынам у выглядзе гліказіда метылавага эфіру (у прыватнасці, саліцылавая кіслата была ўпершыню вылучаная з кары вярбы (Salix L.), адкуль і паходзіць назва), вольная саліцылавая кіслата разам з саліцылавым альдэгідам у невялікіх колькасцях змяшчаецца ў эфірным алеі, што выдзяляюцца з кветак некаторых відаў спірэі (Spiraea ulmaria, Spiraea digitata).

Літаратура

I. Raskin Role of Salicylic Acid in Plants. Annual Review of Plant Physiology and Plant Molecular Biology, June 1992, Vol. 43, Pages 439—463 Курц А Л., Ливанцов М. В., Ливанцова Л. И. Фенолы и хиноны. В. Ф. Крамаренко. Токсикологическая химия. Salicylic Acid - A Plant Hormone. Hayat, S.; Ahmad, A. (Eds.) 2007, Approx. 400 p., Springer, Berlin, Hardcover Vlot A.C. Dempsey D.A., Klessig D.F. Salicylic Acid, a Multifaceted Hormone to Combat Disease // Annu. Rev. Phytopathol. 2009. 47: 177–206.

Катэгорыя:Оксікіслоты Катэгорыя:Фенолы Катэгорыя:Фітагармоны Катэгорыя:Аднаасноўныя карбонавыя кіслоты Катэгорыя:Бензойныя кіслоты