Сусветная выстаўка 1876 года упершыню праводзілася па-за межамі Еўропы — у Філадэльфіі (ЗША). Афіцыйна называлася «Міжнароднай выстаўкай мастацтваў, прамысловых вырабаў і прадуктаў глеб і шахт» (). Яе правядзенне супала са святкаваннем стагоддзя прыняцця Дэкларацыі незалежнасці ЗША. Адкрывалі выстаўку прэзідэнт Уліс Грант і бразільскі імператар Педру II. На ёй публіцы ўпершыню былі прадэманстраваны паходня незавершанай статуі Свабоды, тэлефон Аляксандра Бела і друкарская машынка «Рэмінгтан». Увогуле выстаўку наведалі амаль 10 млн чалавек.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Філадэльфія Катэгорыя:Сусветныя выстаўкі Катэгорыя:1876