Стары мост — аўтамабільны і пешаходны мост праз Нёман у Гродна. З'яўляецца самым старым мостам у Гродна. Быў пабудаваны 30 кастрычніка 1949 года.

Гісторыя Першы вялікі драўляны мост у Гродна праз раку Нёман, быў пабудаваны ў першай палове XVI стагоддзя. Менавіта тады, у часы караля Стэфана Баторыя, ён быў намаляваны на гравюры М. Цюнта, па рысунках Адэльгаўзера 1568 года. Пазней, падчас адной з сярэднявечных войн, мост у Гродна быў разбураны.

Больш за тры стагоддзі ў Гродна не атрымоўвалася збудаваць вялікі мост праз Нёман. У 1875 годзе пачаліся падрыхтоўчыя працы па будаўніцтве металічнага моста праз Нёман, па замове вайсковага ведамства архітэктарам Палазоўскім быў распрацаваны праект, а таксама пачаты выраб канструкцый і элементаў металічнага моста. Будаўніцтва ажыццяўляў падрадчык з Варшавы, Рудзкі, пад наглядам старшыні гродзенскай вайсковай камісіі генерал-маёра князя Бегільдзеева. Кіраваў будаўніцтвам губернскі інжынер В. Ф. Нябольсін«Новый», Александровский, Алексеевский, Петровско-Николаевский, Piłsudskiego, «Стары» мост, актыўны ўдзел таксама прымаў архітэктар М. В. РаманаўНиколай Венедиктович Романов (1863-1927) .

Да 1908 года мост быў пабудаваны. Ён быў металічным, у тры пралёты, даўжынёй 194,6 м і шырынёй 22 м. Мост быў названы «Пятроўска-Нікалаеўскім».

Падчас Першай сусветнай вайны, у 1915 годзе, мост быў падарваны сапёрамі рускай арміі, якая вяла ар’ергардныя баі з аўстра-венгерскімі войскамі. У міжваенныя гады, у 1935 годзе, мост быў адбудаваны пад кіраўніцтвам інжынера Б. Пяроцкага.

Падчас Другой сусветнай вайны, у 1944 годзе, мост быў падарваны нямецкімі войскамі, якія спрабавалі затрымаць вызваленне горада савецкімі войскамі.

Першы час пасля вайны ў горадзе наогул не было ніякага моста праз Нёман: улетку людзей перавозілі на лодках, зімой можна было перайсці раку па лёдзе. У 1946 годзе побач з падарваным Старым мостам пабудавалі пантонны мост, які праіснаваў на 1950 года.

Стары мост быў адбудаваны і афіцыйна адкрыты 30 кастрычніка 1949 года, злучыўшы сучасныя вуліцы Маставую і Гарнавых. Аднак старажылы згадваюць, што ў рэальнасці адбудаваць мост да канца года не паспелі і сапраўднае адкрыццё адбылося вясной 1950 года.

Да 1971 года асноўную транспартную нагрузку мост браў на сябе, пакуль не быў пабудаваны іншы мост, які злучае вуліцы Паповіча і Вясновую.

16 студзеня 2008 года Стары мост быў зачынены на рэканструкцыю. Пасля рэканструкцыі прапускная здольнасць моста склала 3 тысячы транспартных адзінак у гадзіну.

Чарговы раз Стары мост закрывалі на рамонты ў 2021 і 2022 гадах: у лістападзе 2021 на некалькі тыдняў для замены дэфармацыйных швоў і ў красавіку-траўні 2022 для поўнай замены асфальта.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі Фатаграфіі рэканструкцыі Старога моста ў Гродна

Катэгорыя:Масты Гродна