Аляксандр Слушка (каля 1580 — ліпень 1647) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Кашталян менскі (з 12.11.1618 года «па Пятры Тышкевічы»), кашталян жамойцкі (з 11.3.1628 года «па смерці Адама Тальваша»), ваявода менскі (2.3.1633 года «па смерці Балтазара Стравінскага», з 1638 года ваявода новагародскі, з ліпеня 1642 — ваявода троцкі «па смерці Паца».

Сын старосты крычаўскага Мікалая Слушкі і брат ваяводы вендэнскага Крыштафа Слушкі.

Пачынаў кар’еру як дваранін каралеўскі. Таксама быў старостам рэчыцкім, прапойскім, гомельскім з 1635 года. Маршалак у Трыбунала ў 1631 годзе. Камісар па аплаце войскам. Дэпутатам на вялікалітоўскі фіскальны трыбунал у 1633 годзе.

Выхаваны як кальвініст, але потым разам з жонкай перайшоў у каталіцтва. Быў значным фундатарам Касцёла. 23 красавіка 1623 года паміж Аляксандрам і Соф’яй Слушкамі, і правінцыялам Рускай правінцыі дамініканцаў айцом Марыянам Крэпіцэнсам і айцамі Сымфарыянам і Шчырыцам адбылася дамова пра фундацыю стаўбцоўскага кляштара дамініканцаў, сам фундуш на кляштар выдадзены 20 лістапада 1626 года. Над Нёманам спачатку быў збудаваны драўляны касцёл і кляштар, потым мураваны касцёл і абноўлены касцельныя рэчы. Быў таксама фундатарам дамініканскага кляштара ў Рэчыцы і жаночага бернардзінскага ў Менску. Пабудаваў два касцёлы ў Валожыне і адзін у вёсцы Кавалеўшчыне (Падляшскае ваяводства), дзе быў пахаваны пасля смерці.

Сям’я Быў жанаты з дачкой берасцейскага ваяводы Крыштафа Зяновіча Соф’яй Канстанцыяй, якая ў 1608 годзе развялася са Станіславам Кішкам, бо ён пайшоў у манахі.

У гэтым шлюбе нарадзіліся:

Альжбета, пазней у першым шлюбе з надворным каронным маршалкам Адамам Казаноўскім, у другім — з каронным падканцлерам Геранімам Радзяёўскім, Багдан Уладзіслаў, дваранін каралевіча Уладзіслава, памёр у пятнаццаць гадоў у 1630 годзе, Яўстах Адам, Багуслаў Юрый, Жыгімонт Адам.

Літаратура

Аляксандр Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Ваяводы троцкія Катэгорыя:Ваяводы новагародскія Катэгорыя:Ваяводы менскія Катэгорыя:Кашталяны жамойцкія Катэгорыя:Кашталяны менскія Катэгорыя:Старосты рэчыцкія Катэгорыя:Старосты гомельскія Катэгорыя:Старосты прапойскія Катэгорыя:Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Старосты мазырскія Катэгорыя:Пахаваныя ў Кавалеўшчызне