Антоні Міхал Патоцкі (студзень 1702 — 11 красавіка 1766) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай.

Сын Аляксандра Яна Патоцкага, смаленскага ваяводы.

Падстолі ВКЛ у 1728—1732, пасля ваявода белзскі.

Валодаў мястэчкамі Галоўчын, Горы-Горкі ў Аршанскім павеце, Краснаполле ў Мазырскім павеце, праз шлюб з Марыяй Людвікай Сапегай, дачкой вялікага літоўскага маршалка Аляксандра Паўла Сапегі, набыў мястэчка Зэльва ў Ваўкавыскім павеце, сяло Чарлёна ў Гарадзенскім павеце і іншыя маёнткі.

У 1745 узнагароджаны Белага Арла, таксама кавалер расійскіх ордэнаў Андрэя Першазванага і Аляксандра Неўскага.

Літаратура

Антоні Міхал Катэгорыя:Ваяводы белзскія Катэгорыя:Падстоліі вялікія літоўскія