Ваявода парнаўскі — дзяржаўная пасада намесніка караля і вялікага князя ў Парнаўскім ваяводстве, супольным валоданні (кандамініюме) Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага; засядаў у Сенаце Рэчы Паспалітай. Пасада створана ў 1598 замест прэзідэнта парнаўскага. У 1629 тэрыторыя Парнаўскага ваяводства адышла да Швецыі, і пасада стала намінальнай. Па ўмовах Аліўскага міру 1660 Парнаўскае ваяводства скасавана, і ваяводы больш не прызначаліся, але апошні ваявода захоўваў свой тытул да смерці.

Ваяводы парнаўскіяАсобаДата прыняццяпасадыДата складанняпасадыальбо смерціЗаўвагіМацей Дэмбінскі15981602У 1590-1598 прэзідэнт парнаўскі. Паступіў на вендэнскага ваяводуТэадор Дэнгаф16171620Паступіў на вендэнскага ваяводуЯўхім Тарнаўскі16201627Паступіў на вендэнскага ваяводуПётр Трызна16281633ПамерКанстанцін Палубінскі16331640ПамерЭрнэст Магнус Дэнгафснежань 1640чэрвень 1642ПамерЯн Завадскі16421644Юрый Храптовіч16451646Паступіў на новагародскага ваяводуГенрык Дэнгафлістапад 16461659ПамерСтаніслаў Кароль Канецпольскі1660да 1676Памер

Глядзі таксама

Кашталяны парнаўскія Парнаўскае ваяводства