Крыштоф Міхал Друцкі-Сакалінскі (каля  — 1639) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія Паходзіў з княжацкага роду Друцкіх-Сакалінскіх герба «Друцк». Сын полацкага ваяводы Міхала Друцкага-Сакалінскага.

Сакратар ВКЛ з 1607 года, пасля бацькі староста азярышчанскі, кашталян мсціслаўскі ў 1623—1625 гадах, полацкі з 1625 года.

У 1639 годзе перадаў Азярышчанскае староства зяцю Крыштафу Статкевічу, захаваў у якасці лена сёлы Казьяны, Роўнае, Тарапчаны і іншыя, якія потым перайшлі да яго сына Казіміра Леана.

Літаратура

Спасылкі Генеалогія Друцкіх-Сакалінскіх

Крыштаф Міхал Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Кашталяны полацкія Катэгорыя:Кашталяны мсціслаўскія Катэгорыя:Старосты азярышчанскія