Міхаіл Міхайлавіч Друцкі-Сакалінскі (каля 1550 — 1621) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія Паходзіў з княжацкага роду Друцкіх-Сакалінскіх герба «Друцк». Сын Міхаіла Васілевіча Друцкага-Сакалінскага.

Ротмістр ВКЛ, маршалак аршанскі ў 1591—1605, кашталян віцебскі ў 1605—1613, ваявода полацкі з 1613. Перад самай смерцю быў прызначаны смаленскім ваяводам.

У 1597 атрымаў у леннае валоданне Азярышчанскае староства. Быў спачатку кальвіністам, у канцы жыцця прыняў каталіцтва.

Яго сын Крыштаф Міхал стаў полацкім кашталянам, дачка Крысціна выйшла за вялікага гетмана Януша Кішку.

Літаратура

Спасылкі Генеалогія Друцкіх-Сакалінскіх

Міхал Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Ваяводы смаленскія Катэгорыя:Ваяводы полацкія Катэгорыя:Кашталяны віцебскія Катэгорыя:Маршалкі земскія аршанскія Катэгорыя:Старосты азярышчанскія