Кашталян парнаўскі — дзяржаўная пасада ў Парнаўскім ваяводстве, супольным валоданні (кандамініюме) Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага; другая па значнасци пасада пасля ваяводы. Засядаў у Сенаце Рэчы Паспалітай. Пасада створана ў 1598 пры ўтварэнні ваяводства. У 1629 тэрыторыя Парнаўскага ваяводства адышла да Швецыі, і пасада стала намінальнай. Па ўмовах Аліўскага міру 1660 Парнаўскае ваяводства скасавана, і кашталяны больш не прызначаліся, але апошні кашталян захоўваў свой тытул да смерці.

Кашталяны парнаўскіяАсобаДата прыняццяпасадыДата складанняпасадыальбо смерціЗаўвагіПётр Стаброўскі15 сакавіка 16001619ПамерГедэон Раецкі16311634Паступіў на менскага кашталянаЭрнэст Магнус Дэнгафснежань 16344 лістапада 1640Паступіў на парнаўскага ваяводуМікалай Асалінскі10 лістапада 16401648ПамерТамаш Касакоўскі16481650Паступіў на дорпацкага кашталянаПётр Макавецкі3 лютага 16521655Уладзіслаў Ляшчынскі16551656

Глядзі таксама

Ваяводы парнаўскія Парнаўскае ваяводства