Іахім Караль Патоцкі (? — май ) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай.

Сын Яна Патоцкага, брацлаўскага кашталяна.

Генерал-маёр кароннага войска (1758), староста церабоўльскі, падчашы ВКЛ у 1763—1780.

Адным з першых магнатаў далучыўся да Барскай канфедэрацыі і ў 1768 стаў маршалкам Брацлаўскага ваяводства.

Праз шлюб з Тэрэзай Сапегай, дачкой надворнага літоўскага падскарбія Юзафа Францішка Сапегі, набыў Трасцяніцкі ключ (12 вёсак) у Берасцейскім павеце, Тураўскі ключ (мястэчка Тураў і 10 вёсак) у Пінскім павеце, маёнтак Рось (22 вёскі і фальваркі) у Ваўкавыскім павеце і іншыя маёнткі.

Літаратура

Іахім Караль Катэгорыя:Падчашыі вялікія літоўскія Катэгорыя:Старосты церабоўльскія Катэгорыя:Нарадзіліся ў Тэрэбоўлянскім раёне