Станіслаў Уладзіслаў Патоцкі (? — 27 чэрвеня 1732) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай.

Лоўчы ВКЛ у 1704—1710, вялікі стражнік літоўскі у 1710—1729, ваявода белзскі з 1729.

Неаднаразова быў паслом на соймы.

Сям'я Сын Фелікса Казіміра Патоцкага, вялікага кароннага гетмана, і Крысціны Любамірскай.

Двойчы быў жанаты: спачатку з Альжбетай Ганнай Францкевіч-Радзімінскай, дачкой старосты слонімскага Стэфана Францкевіча-Радзімінскага, а ў 1712 другі раз ажаніўся з Марыянай Жавускай, дачкой вялікага кароннага гетмана Станіслава Матэвуша Жавускага. Дзяцей не пакінуў.

Літаратура

Станіслаў Уладзіслаў Катэгорыя:Ваяводы белзскія Катэгорыя:Стражнікі вялікія літоўскія Катэгорыя:Лоўчыя вялікія літоўскія