Багуслаў Юрый Слушка () — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Староста рэчыцкі з 1639, вялікі стольнік літоўскі у 1643—1645, падскарбі надворны літоўскі з 1645.

Сям’я Сын троцкага ваяводы Аляксандра Слушкі і дачкі берасцейскага ваяводы Крыштафа Зяновіча Соф’і Канстанцыі.

Брат вялікага літоўскага харунжага Жыгімонта Адама Слушкі.

Быў жанаты з дачкой брацлаўскага ваяводы Стэфана Патоцкага Ганнай (памерла ў 1695), удавой Аляксандра Дамініка Казаноўскага.

Меў дачку Канстанцыю (якая была замужам за двума прадстаўнікамі роду Дэнгафаў: Эрнэстам, кашталянам віленскім і ваяводам мальбаргскім, і яго стрыечным братам Уладзіславам, ваяводам паморскім) і сыноў Дамініка Міхала і Юзафа Багуслава.

Крыніцы

Літаратура

Багуслаў Юрый Катэгорыя:Падскарбіі надворныя літоўскія Катэгорыя:Стольнікі вялікія літоўскія Катэгорыя:Старосты рэчыцкія