Дамінік Міхал Слушка (каля 1655 — 31 студзеня 1713) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Палкоўнік, староста рэчыцкі, суражскі, барысаўскі, ваявода полацкі (з 1686).

Маршалак Трыбунала ВКЛ у 1681, 1690 і 1695 гадах.

Сям’я Сын Багуслава Юрыя Слушкі, надворнага падскарбія літоўскага, і Ганны з Патоцкіх, дачкі брацлаўскага ваяводы Стэфана Патоцкага.

Брат польнага гетмана літоўскага Юзафа Багуслава Слушкі.

Быў жанаты з Канстанцыяй, дачкой смаленскага ваяводы Рыгора Казіміра Падбярэзскага. Меў дзяцей Багдана, Яўстаха, Багуслава і Жыгімонта.

Крыніцы

Літаратура

Дамінік Міхал Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Ваяводы полацкія Катэгорыя:Старосты рэчыцкія Катэгорыя:Старосты суражскія Катэгорыя:Старосты барысаўскія Катэгорыя:Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага