Сен-Клу () — заходні прыгарад Парыжа, размешчаны на беразе Сены за 10 км ад цэнтра горада.
Насельніцтва 29 200 жыхароў (2005).
thumb|left|250пкс|Сен-Клу на карце Парыжа.
Гісторыя Названы ў гонар ўнука Хлодвіга, св. Кладаальда, грабніца якога размешчана ў межах горада.
З 1572 года ў Сен-Клу знаходзілася галоўная рэзідэнцыя Арлеанскага дома, знішчаная агнём падчас аблогі Парыжа немцамі (1870). Ад яе захавалася некалькі падсобных памяшканняў і шырокі парк.
З 1693 па 1766 гады ў Сен-Клу дзейнічаў адзін з лепшых фарфоравых заводаў Францыі, а ў 1966—1989 гадах тут размяшчалася штаб-кватэра Інтэрпола. З 1901 года ў Сен-Клу праводзяцца вядомыя конскія гонкі.
Гл. таксама Парк Сен-Клу
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Камуны дэпартамента О-дэ-Сен