J-pop (, джэй-поп) — тэрмін, які абазначае сучасную японскую поп-музыку, што сягае каранямі ў заходнюю поп- і рок-музыку. Літара «J» — скарачэнне ад слова «японскі». Тэрмін з’явіўся ў канцы 1980-х гадоў на радыёстанцыі J-WAVE. J-pop можна разглядаць як адзіны музычны жанр, які падраздзяляецца на мноства розных жанраў, у тым ліку J-rock (японскі рок).

Японскія музычныя крамы звычайна дзеляць музыку на 4 паліцы: J-pop, энка (традыцыйная японская балада), класіка і заходняя поп-музыка.

Гісторыя Тэрмін J-POP ўпершыню з’явіўся ў 1988 годзе на сустрэчы, якую Хідэа Сайта, адміністрацыйны дырэктар радыёстанцыі J-WAVE, праводзіў з прадстаўнікамі японскіх лэйблаў гуказапісу.

Вядомыя J-pop-групы і музыкі AKB48 Candies Momoiro Clover Z

Галерэя

Гл. таксама K-pop

Спасылкі

Катэгорыя:Музычныя жанры Катэгорыя:Жанры поп-музыкі Катэгорыя:Музыка Японіі