Салютрэ, салютрэйская культура — археалагічная культура сярэдзіны позняга палеаліту, распаўсюджаная на тэрыторыі Францыі і Паўночнай Іспаніі. Змяніла арыньякскую культуру і перыгорскую культуру і, у сваю чаргу, змянілася мадленскай культурай. Датуецца (радыёвугляродным метадам) 18—15 тыс. гадоў да н.э. Упершыню вылучана Г. Мартылье ў канцы 60-х гг. XIX ст. і названая па стаянцы Салютрэ (Solutré, дэпартамент Сона і Луара ў Францыі).
Характарызуецца дбайна вырабленымі, апрацаванымі дасканалай адціскной рэтушшу крамянёвымі, т. зв. салютрэйскімі, наканечнікамі ў форме лаўровага або лазовага ліста, а таксама з выманнем. Частка з іх служыла наканечнікамі дзід і дроцікаў, частка — нажамі і кінжаламі. Разам з імі знаходзяць крамянёвыя скрабкі, разцы, праколкі, вострыя, касцяныя наканечнікі, іголкі з вушкамі, посахі, творы мастацтва і інш.
Літаратура
Спасылкі
Clovis and Solutrean: Is There a Common Thread? by James M. Chandler Stone Age Columbus BBC TV programme summary «America’s Stone Age Explorers» transcript of 2004 NOVA program on PBS Images of Solutrean artifacts
Катэгорыя:Палеаліт Еўропы Катэгорыя:Археалагічныя культуры Еўропы Катэгорыя:Археалогія ў Францыі