Стру́менскі — біялагічны заказнік мясцовага значэння на тэрыторыі Кармянскім раёне Гомельскай вобласці. Плошча заказніка складае 8683,67 га. Заснаваны ў мэтах захавання ўнікальнага прыроднага комплексу ў даліне ракі Сож, на якой багата дзікарослых раслін і дзікіх жывёл, унесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя Струменскі біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння заснаваны ў 1978 годзе для аховы прыродных запасаў лекавых раслін (чабор, цмен пясчаны, святаяннік прадзіраўлены, брусніцы, ландыш майскі і інш.). Плошча заказніка склала 12,3 тыс. га. Ён займаў лясныя масівы, у якіх пераважалі хвойнікі імшыстыя, чарнічныя, верасовыя, значныя ўчасткі бярэзнікаў, трапляюцца ельнікі чарнічныя.

12 лістапада 2008 года пастановай Савета Міністраў № 1697 заказнік быў скасаваныПостановление Совета Министров Республики Беларусь от 12.11.2008 № 1697. 28 снежня 2012 года рашэннем Кармянскага раённага выканаўчага камітэта № 12-894 створаны Струменскі біялагічны заказнік мясцовага значэнняО биологическом заказнике местного значения «Струменский». Решение Кормянского районного исполнительного комитета от 28.12.2012 N 12-894 .

Заказнік — месца жыцця 10 відаў птушак. Таксама ў ім расце не меньш 10 відаў краснакніжных дзікарослых раслін. ААПТ знаходзіцца на тэрыторыі, якая падверглася найбольшаму радыёактыўнаму забруджванню пасля аварыі на ЧАЭС.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі О биологическом заказнике местного значения на Кормянщине // Газета Кармянскага раёна «Зара над Сожам» Особо охраняемые природные территории Чечерского спецлесхоза // Афіцыйны сайт Чачэрскага лясгаса

Катэгорыя:Біялагічныя заказнікі мясцовага значэння Беларусі Катэгорыя:Кармянскі раён Катэгорыя:Былыя заказнікі рэспубліканскага значэння Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1978 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 2008 годзе Катэгорыя:З’явіліся ў 2012 годзе