Жыткавіцкі біялагічны заказнік — былы біялагічны заказнік у Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Плошча заказніка складала 15 тыс. га. Створаны ў 1978 годзе як батанічны заказнік рэспубліканскага значэння для аховы дзікарослых лекавых раслін. Займаў лясны масіў, у якім пераважаюць чарнічныя хвойнікі, трапляюцца бярэзнікі, зрэдку чорнаалешнікі. Асноўныя лекавыя расліны: чабор, талакнянка, рабіна, чарніцы і інш.

На тэрыторыі заказніка забаранялася правядзенне асушальных прац, здабыча торфу, выпас скаціны і сенакос раней тэрмінаў, якія забяспечваюць насеннае аднаўленне раслін, а таксама збор ягад (чарніцы, брусніцы і іншых) пры дапамозе механічных прыстасаванняў (грабянцоў, скрабкоў і іншых).

Скасаваны ў 2007 годзеПостановление Совета Министров Республики Беларусь от 27 декабря 2007 г. № 1833 О республиканских заказниках.

Літаратура

Катэгорыя:Былыя біялагічныя заказнікі рэспубліканскага значэння Беларусі Катэгорыя:Жыткавіцкі раён Катэгорыя:З’явіліся ў 1978 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 2007 годзе