СамшытСамшыт у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.14. Мн., 2002, С.143 (Búxus) — род раслін сямейства самшытавых. Налічвае больш за 50 відаў (па іншых звестках 70). Пашыраны ў Паўднёва-Усходняй Азіі, Афрыцы, Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропе. На Беларусі інтрадукаваны самшыт вечназялёны.

Апісанне Вечназялёныя хмызнякі і дрэўцы, растуць павольна, дасягаюць да вышыні 2—12 м (зрэдку 15—20 м). Жывуць да 500 гадоў. Лісце супраціўнае, суцэльнае, скурыстае. Кветкі дробныя, аднаполыя, сабраныя ў галоўчата-коласападобнае пазушнае суквецце. Плод — каробачка.

Драўніна самшыта («пальмавае дрэва») светла-жоўтая, трывалая, ідзе на дробныя дэкаратыўныя вырабы. З-за ўтрымання алкалоідаў усе часткі расліны з’яўляюцца атрутнымі, нават пылокСергей Бесараб Ядовитые декоративные растения в саду и огороде. Справочник // Хабр — habr.com, 23 ліпеня 2021, 14:58. Таму мёд з самшыту ўжываць небяспечна.

Літаратура

Спасылкі Самшыт на сайце USDA NRCS Праверана 25 кастрычніка 2008 г.

Катэгорыя:Самшытавыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Афрыкі Катэгорыя:Флора Цэнтральнай Амерыкі Катэгорыя:Дэкаратыўныя кусты Катэгорыя:Ядавітыя расліны Катэгорыя:Каштоўныя пароды драўніны Катэгорыя:Расліны ў Бібліі