Карнельскі ўніверсітэт (, скарочана Карнел) — адзін з найбуйнейшых і самых вядомых універсітэтаў ЗША, уваходзіць у элітную Лігу плюшчу. Размяшчаецца ў г.Ітака, штат Нью-Ёрк (ЗША). Універсітэт быў заснаваны ў 1865 годзе Эзрай Карнел, бізнесмэнам і адным з стваральнікаў тэлеграфнай індустрыі, а таксама Эндру Уайтам, вядомым навукоўцам і палітыкам. Універсітэт з’яўляецца прыватным, але таксама спансуецца некалькімі штатамі. У ім навучаецца каля 20 тысяч студэнтаў. Сярод выпускнікоў універсітэта 41 лаўрэат Нобелеўскай прэміі, 28 лаўрэатаў стыпендыі Родса і 31 лаўрэат стыпендыі Маршала. Універсітэт выдаткоўвае штогод 649 млн. долараў на даследаванні. У 2007 годзе Карнельскі ўніверсітэт заняў 5-е месца ў амерыканскім рангу адукацыйных устаноў па зборы сродкаў.

Вядомыя навукоўцы, якія вучыліся або працавалі ва ўніверсітэце

Нобелеўскія лаўрэаты Фізіка Стывен Вайнберг Ісідар Айзек Рабі Роберт Колман Рычардсан Рычард Філіпс Фейнман

Хімія Петэр Іозеф Вільгельм Дэбай Джэймс Бэтчэлер Самнер Манфрэд Эйген

Медыцына Барбара Мак-Клінтак Роберт Холі Джэк Шостак

Эканоміка Роберт Інгл Торстэйн Бундэ Веблен

Катэгорыя:Ліга плюшчу Катэгорыя:Універсітэты штата Нью-Ёрк Катэгорыя:Асацыяцыя амерыканскіх універсітэтаў Катэгорыя:Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1865 годзе