Дзяніс Аляксандравіч Марціновіч () — беларускі гісторык, літаратурны і тэатральны крытык, журналіст. Кандыдат гістарычных навук (2015).
Біяграфія
Нарадзіўся 8 жніўня 1986 года ў Мінску ў сям’і пісьменніка Алеся Марціновіча. Мае брата Ягора, журналіста.
Вучыўся ў Нацыянальным гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа. Скончыў Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2004). Як пераможца рэспубліканскай алімпіяды па гісторыі быў залічаны без экзаменаў на гістарычны факультэт БДУ, які скончыў у 2009 годзе з чырвоным дыпломам. У 2010 годзе закончыў магістратуру, у 2013 годзе — аспірантуру БДУ па спецыяльнасці «Усеагульная гісторыя». У 2015 годзе пад кіраўніцтвам прафесара Алега Яноўскага абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Станаўленне савецкай вышэйшай школы (1917 — сярэдзіна 1930-х гг.)».
Працаваў журналістам у газетах «Літаратура і мастацтва» (2010−2013), «Наша Ніва» (2013−2014) і «Народная Воля» (2015−2016), рэдактарам партала TUT.BY (2016−2021).
Творчасць
Друкуецца з 1999 года.
Аўтар кніг: «"Донжуанскі спіс"» Караткевіча» (Мн.: «Чатыры чвэрці», 2012. — 114 с. — ISBN 978-985-7026-43-2). «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча» (Мн.: «Чатыры чвэрці», 2014. — 178 с.: іл.; л. укл. — ISBN 978-985-7058-53-2). «"Донжуанскі спіс"» Уладзіміра Караткевіча» (Мн.: Звязда, 2021. — 144 с. -— ISBN 978-985-575-308-8). «Слюнькоў. Палітычная біяграфія» (Зомбкі: «Янушкевіч», 2023. — 296 с. — ISBN 978-83-970292-0-0).
У даследваннях пра Уладзіміра Караткевіча даследуюцца асобы 15 жанчын, якіх кахаў класік беларускай літаратуры. Імёны некаторых з іх уведзены ў навуковы зварот упершыню.
У 2023 годзе ў выдавецтве «Янушкевіч» выдаў кнігу біяграфіі кіраўніка БССР Мікалая Слюнькова:
Друкаваўся ў часопісах «Беларуская думка», «Бярозка», «Дзеяслоў», «Маладосць», «Мастацтва», «Нёман», «Полымя», «Роднае слова», газетах «Культура», «Літаратура і мастацтва», «Настаўніцкая газета» і іншых.
Прызнанне Чэмпіён Беларусі сярод школьнікаў па гульні «Брэйн-рынг» (у складзе каманды «Дурол»; 2004). Бронзавы прызёр чэмпіяната Беларусі сярод школьнікаў па гульні «Што? Дзе? Калі?» (у складзе каманды «Дурол»; 2004). Сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 2012 года). Лонг-ліст прэміі імя Аляксандра і Марыі Стагановічаў за кнігу «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча» (2015). «Нацыянальная літаратурная прэмія» ў намінацыі «Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства» за кнігу «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча» (2015). Лонг-ліст прэміі Гедройця за кнігу «Слюнькоў. Палітычная біяграфія» (2024) . Другое месца на Прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі за лепшыя навуковыя публікацыі ў намінацыі «Гісторыя (манаграфіі)» за кнігу кніга «Слюнькоў. Палітычная біяграфія» (2024)..
Крыніцы
Літаратура Афанасьеў Ф. «Донжуанскі спіс» Караткевіча раскрыты! // Культура. 2012. 26 мая. № 21. С. 14. Бязлепкіна А. Літаратуразнаўства і донжуанства// Звязда. 2012. 6 чэрвеня. № 106. С. 6. Карп А. Тактоўная правакацыя, або Ціхае архіўнае паляванне// Літаратура і мастацтва. 2012. 8 чэрвеня. № 23. С. 20. Рублевская Л. Короткевич был настоящим романтиком // Беларусь сегодня. 2012. 7 июня. № 104. С. 12.
Спасылкі
Блог Дзяніса Марціновіча Дзяніс Марціновіч на сайце «Беларускія акцёры тэатра і кіно» Дзяніс Марціновіч на партале «Arche.by» Дзяніс Марціновіч на сайце «Камунікат»
Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Тэатральныя крытыкі Беларусі Катэгорыя:Кандыдаты гістарычных навук