Веткаўскі біялагічны заказнік — былы біялагічны заказнік у Беларусі ў паўднёвай частцы Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці. Плошча 5,9 тыс. га. Створаны ў 1978 годзе з мэтай аховы дзікарослых лекавых раслін. На тэрыторыі заказніка забаранялася правядзенне асушальных прац, здабыча торфу, выпас скаціны і сенакос раней тэрмінаў, якія забяспечваюць насеннае аднаўленне раслін, а таксама збор ягад (чарніцы, брусніцы і іншых) пры дапамозе механічных прыстасаванняў (грабянцоў, скрабкоў і іншых).

Скасаваны ў 2007 годзеПостановление Совета Министров Республики Беларусь от 27 декабря 2007 г. № 1833 О республиканских заказниках.

Катэгорыя:Былыя біялагічныя заказнікі рэспубліканскага значэння Беларусі Катэгорыя:Веткаўскі раён Катэгорыя:З’явіліся ў 1978 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 2007 годзе